26 красавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія перавозчыкі падалі ў суд на BlaBlaCar

6
Расейскія перавозчыкі падалі ў суд на BlaBlaCar

Расейцы патрабуюць забараніць дзейнасць сэрвісу.

Міжрэгіянальная грамадская арганізацыя «Аб'яднанне аўтапасажырскіх перавозчыкаў» падала калектыўны пазоў супраць расейскага прадстаўніцтва французскага онлайн-сэрвісу BlaBlaCar - ТАА «Кам’юта рус». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізацыі, інфармацыя пра пазоў змяшчаецца на сайце Таганскі суду Масквы. Першым на гэты пазоў звярнуў увагу партал Vc.ru, піша РБК.

З картатэкі суда вынікае, што пазоў зарэгістраваны 1 лістапада. Пазоўнікам выступае Астраханскае ТАА «Транс Лайн». На момант падачы пазову да яго далучыліся 27 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі.

У сваім пазове (.pdf) аўтаперавозчыкі адзначаюць, што сэрвіс BlaBlaCar спрыяе развіццю нелегальных перавозак з мэтай сыходу ад падаткаабкладання. Акрамя таго, зазначаюць яны, кіроўцы, якія выкарыстоўваюць сэрвіс BlaBlaCar, часцяком забіраюць і высаджваюць пасажыраў і іх багаж па-за аб'ектамі транспартнай інфраструктуры. Гэта, адзначаюць пазоўнікі, дазваляе перавозіць па тэрыторыі Расеі «крымінальны кантынгент і забароненыя прадметы», не падпадаючы пад праверкі праваахоўных органаў.

«Дзейнасць перавозчыкаў, якія выкарыстоўваюць сэрвіс BlaBlaCar прывяла да таго, што рэгулярнае аўтобуснае злучэнне шэрагу маршрутаў, роўна як і праца аўтавакзалаў (аўтастанцый) знаходзіцца пад пагрозай спынення з прычыны крайняй нерэнтабельнасці», - падкрэсліваецца ў пазове.

Пазоўнікі паказваюць на катастрафічную шкоду для рынку аўтобусных перавозак праз сэрвіс BlaBlaCar. Аўтаперавозчыкі палічылі, што за апошнія тры гады адток пасажыраў з аўтавакзалаў і перавозчыкаў на сэрвіс BlaBlaCar склаў блізу 20%.

Пазоўнікі патрабуюць прызнаць размешчаную на сайце blablacar.ru і ў мабільным дадатку сэрвісу інфармацыю забароненай, унесці сайт сэрвісу ў адпаведны рэестр, а таксама заблакаваць на тэрыторыі Расеі дзейнасць ТАА «Кам’юта Рус» у частцы працы сэрвісу BlaBlaCar.

Сэрвіс BlaBlaCar - найбуйнейшы ў свеце сэрвіс для пошуку аўтамабільных спадарожнікаў. Сэрвіс быў заснаваны ў 2006 годзе французам Фрэдэрыкам Мазэлам. У Расеі BlaBlaCar пачаў дзенасць у 2014 годзе.

Супраць расейскага прадстаўніцтва BlaBlaCar раней ужо падавалі пазоў з патрабаваннем забароны сэрвісу. У верасні 2017 года Цімашэўскі раённы суд Краснадарскага краю паводле скаргі асацыяцыі «Рэгіянальны аўтатранспартны саюз» (РАС), якая заявіла, што сэрвісам карыстаюцца нелегальныя міжгароднія перавозчыкі, забараніў распаўсюд інфармацыі аб супольных паездках. Гэта пагражала сэрвісу блакаваннем ў Расеі. Аднак у снежні мінулага года Краснадарскі краявы суд скасаваў гэтую пастанову.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках