Беларусаў афіцыйна перасталі ўважаць легіянерамі ў КХЛ
- 21.11.2018, 20:00
- 8,054
Праўкі ўнеслі ў рэгламент.
КХЛ афіцыйна скасавала легіянерскі статус беларускіх гульцоў, паведамляе «РИА-спорт».
Прэзідэнт лігі Дзмітрый Чарнышэнка ўжо пацвярджаў, што гэтыя змены адбыліся, але да нядаўняга часу ў рэгламенце іх не адлюстравалі.
Цяпер усе працэдурныя пытанні вырашаныя: прынятыя на завочным пасяджэнні Рады дырэктараў КХЛ праўкі ўнеслі ў рэгламент лігі.