4 траўня 2024, Субота, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Пуціна

5
Пасля Пуціна

Расея не з'яўляецца краінай чаканых крокаў.

Дырэктар Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч мяркуе, што пасля смерці прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да ўлады ў краіне прыйдзе чалавек, гатовы далей рэалізоўваць акупацыйную палітыку, бо такім з'яўляецца запыт расейскага грамадства.

Падчас размовы ў "Галоўнага рэдактара" ён падкрэсліў, што не выключае ў будучыні прыходу да ўлады чалавека, гатовага рэабілітаваць Пуціна.

"Цяпер усё гэта вельмі цяжка спрагназаваць менавіта таму, што Расея не з'яўляецца краінай чаканых крокаў, яна не з'яўляецца краінай, дзе дзейнічаюць законы. Там вельмі шмат што залежыць ад эмоцый кіраўніка, ад канкрэтнага чалавека. І, на жаль, гэтая сітуацыя, робіць немагчымым нармальнае паступовае развіццё Расеі як дэмакратычнай дзяржавы", - сказаў ён.

Са слоў Вятровіча, вельмі складана прагназаваць, што будзе з Расеяй пасля сыходу Пуціна. Аднак украінцам не варта чакаць ад гэтага працэсу пазітыўных для сваёй краіны змен.

"Але, разам з тым, хацеў бы расчараваць украінцаў, якія вераць у тое, што праблема Расеі - гэта толькі Пуцін, і, калі не стане Пуціна, сітуацыя ў Расеі кардынальна зменіцца. Не, на жаль. Пуцін з'яўляецца адлюстраваннем тых грамадскіх запытаў, якія ёсць у Расеі. Расея хоча аўтарытарнага кіраўніка. Расея хоча кіраўніка, які пагражае гэтаму свету і гатовы да выкарыстання ядзернай зброі", - канстатаваў экспэрт.

Нагадаем, падчас размовы ў "Галоўнага рэдактара" Вятровіч падкрэсліў, што пасля вызвалення Данбаса ад расейскай акупацыі дэкамунізацыя рэгіёну павінна быць хуткай, бо менавіта хуткасць забяспечыць поспех рэформы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках