5 траўня 2024, Нядзеля, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін з усмешкай ўспрыняў прызначэнне Сямашкі амбасадарам Беларусі ў РФ

28
Пуцін з усмешкай ўспрыняў прызначэнне Сямашкі амбасадарам Беларусі ў РФ
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Лукашэнка заявіў, што Пуцін ухваліў кандыдатуру новага пасла Беларусі ў Расеі.

Уладзімір Пуцін усміхнуўся, калі даведаўся пра кандыдатуру пасла Беларусі ў Расейскай Федэрацыі: на гэту пасаду быў прызначаны Уладзімір Сямашка, былы віцэ-прэм'ер. Аляксандр Лукашэнка расказаў пра рэакцыю расейскага прэзідэнта падчас кадравых прызначэнняў. Са слоў беларускага дыктатара, з Пуціным ён абмяркоўваў кандыдатуру Сямашкі, паведамляе euroradio.fm.

«Я і Пуціна папярэдзіў, - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. - Мы з ім абмяркоўвалі, прычым прадметна, кандыдатуру Сямашкі. Ён так з усмешкай кажа: «Ну, я чакаю Уладзіміра Ільіча ў Маскве». «Я, - кажа, - з задавальненнем, хай прыязджае ў Маскву Уладзімір Ільіч, мы ведаем яго добра». То бок вельмі пазітыўнае было стаўленне».

Прэс-служба Крамля пры гэтым не паведамляла пра такую размову.

Лукашэнка падкрэсліў важнасць «расейскага кірунку». Ён уважае, што амбасадар у РФ павінен валодаць «надзвычайнымі паўнамоцтвамі» і мець «прамы доступ да прэзідэнта ў любы час». Галоўная задача Уладзіміра Сямашкі - пераадоленне вялікага адмоўнага сальда ва ўзаемным гандлі.

Сам Сямашка пазней прызнаўся, што проста не ўяўляе сябе без працы. Таму прапанову Лукашэнкі ён адразу ж прыняў. Уладзіміру Сямашку 20 лістапада споўніцца 69 гадоў. Без працы ён быў з 18 жніўня.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках