26 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карагін: Калі заробкі не вырастуць, з краіны з'едуць два мільёны маладых беларусаў

62
Карагін: Калі заробкі не вырастуць, з краіны з'едуць два мільёны маладых беларусаў
УЛАДЗІМІР КАРАГІН
ФОТА: BELTA.BY

Сярэдні заробак у Беларусі ніжэйшы, чым у суседніх краінах.

Пра гэтую пагрозу старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін заявіў на Форуме рэгіянальнага развіцця Магілёўскай вобласці, піша «Салiдарнасць».

На ягоную думку, перад краінай сур'ёзна стаіць задача павялічыць сярэдні заробак «да 1200-1500-2000 рублёў».

- Інакш ад нас збягуць два мільёны маладых людзей. Не можа быць заробак у Беларусі ніжэйшы за той, што ў суседніх краінах, - сказаў Уладзімір Карагін.

- Але як гэта зрабіць? Раздаць грошы ніхто не можа - залатога запасу для гэтага няма. Заробак можна толькі зарабіць, павялічыўшы прадукцыйнасць працы. Заробак у новай эканоміцы павінен быць 500-1000 еўраў на аднаго працоўнага. Інакш прадпрыемствы будуць неканкурэнтаздольныя з пункту гледжання ўтрымання людзей.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках