4 траўня 2024, Субота, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Milavitsa «прасядае» ў Беларусі

9
Milavitsa «прасядае» ў Беларусі

Продажы на беларускім рынку значна скараціліся.

Продажы холдынгу Silvano Fashion Group, у склад якога ўваходзіць беларускі вытворца бялізны «Мілавіца» і яшчэ чатыры кампаніі, скараціліся за дзевяць месяцаў 2018 года на 0,5%, піша «Заўтра тваёй краіны».

На гэты паказчык паўплывала сур'ёзнае падзенне на другім паводле значэння рынку збыту - у Беларусі.

Паводле справаздачы SFG, за гэты перыяд продажы групы на беларускім рынку склалі 12,697 млн еўраў, што на 12,3% менш, чым у аналагічны перыяд мінулага года.

Як паведамляецца ў дакументах SFG, у Беларусі група засяродзіцца на падвышэнні прыбытковасці раздробнага бізнэсу, а таксама працягне пашыраць сетку крам «у залежнасці ад наяўнасці даступных коштам гандлёвых плошчаў». Дзель Беларусі ў агульным аб'ёме продажаў эстонскага холдынгу ў выніку паменшылася з 28,9% да 25,5%.

У той жа час прадаўжаецца рост бізнэсу SFG у Расеі: з агульнага аб'ёму продажаў на 49,835 мільёнаў еўраў на дзель расейскага рынку прыпала 30,053 мільёнаў еўраў або звыш 60%. За дзевяць месяцаў гэтага года продажы марак Milavitsa і Lauma ў Расеі павялічыліся на 8%.

Аб'ёмы продажаў ва Украіне і дзель яе рынку ў агульных паказчыках несупастаўная з Расеяй і Беларуссю. У студзені-верасні 2018 года на ўкраінскім рынку было прададзена прадукцыі на суму 2,258 млн еўраў. Продажы, як і ў Расеі, раслі, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на 4,1%.

У краінах Балтыі і на іншых рынках, дзе сёння прадаецца прадукцыя фабрык холдынгу, сітуацыя як і ў Беларусі. Продажы ў Эстоніі, Латвіі і Літве скараціліся на 5,9% (да 1,218 млн еўра), у астатніх краінах - на 16% (да 3,609 млн еўраў).

У той жа час група канстатавала рост чыстага прыбытку ў названы перыяд. Ён склаў 10,767 мільёнаў еўраў, павялічыўшыся на 10,7%. А вось колькасць супрацоўнікаў прыкметна зменшылася. Калі на 31 снежня 2017 года ў штатах кампаній, якія ўваходзяць у SFG, працавалі 2 279 чалавек, то на 30 верасня 2018 году - 2 098.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках