5 траўня 2024, Нядзеля, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Не праспіце рэвалюцыю!

10
«Баста»: Не праспіце рэвалюцыю!
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Чаму людзі ў Беларусі бунтуюць?

Учорашняя стужка навіна:

Жыхар вёскі ў Камянецкім раёне абстраляў дом аднавяскоўцаў, пагражаў забіць суседа, потым пайшоў у лес. Са стрэльбай, натуральна, піша тэлеграм-канал «Баста».

Падлеткі пад Вілейкай успомніўшы пра традыцыі «рэйкавай вайны», закідалі камянямі цягнік Менск-Полацк. Прычыны невядомыя.

Мужчыны ў аграгарадку Юравічы Калінкавіцкага раёна, не дачакаўшыся справядлівасці ад уладаў, наладзілі самасуд і спалілі дом мясцовага дэбашыра, які падазраецца ў забойстве іх аднавяскоўца.

Гомельскі студэнт разграміў аўтаматычную АЗС - раскідаў вогнетушыцелі і скрыні для смецця, пашкодзіў тэрмінал і электраправодку.

Аб падобных выпадках мы чытаем кожны дзень. Быццам бы нармальныя, адэкватныя людзі ўчыняюць ірацыянальныя ўчынкі, выяўляючы агрэсію да навакольных. Гэта хваленая беларуская стабільнасць?

Вядомы амерыканскі сацыёлаг і псіхолаг Тэд Гар у кнізе «Чаму людзі бунтуюць» называе рост колькасці падобных фактаў відавочнай прыкметай блізкіх хваляванняў і бунтаў. Паводле ягоных слоў, сацыяльныя праблемы, бездань паміж чаканымі і атрыманымі выгодамі, вядзе да росту нематываванай ірацыянальнай агрэсіі. Яе аб'ектамі становяцца выпадковыя прадметы, людзі, жывёлы. Таксама агрэсія часта накіраваная ўнутр. Гэта выяўляецца ў суіцыдах, а таксама ў схаваных формах аўтаагрэсіі - саматычных хваробах, алкагалізм, наркаманія, курэнне. Статыстыку вы ведаеце - паводле гэтых пунктаў Беларусь наперадзе ўсіх.

Чытайце навіны, назірайце за тым, што адбываецца вакол і не праспіце рэвалюцыю!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках