26 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ўвайшла ў спіс найлепшых прадпрымальніц Еўропы паводле версіі Forbes

3
Беларуска ўвайшла ў спіс найлепшых прадпрымальніц Еўропы паводле версіі Forbes
ФОТА: LIUBA PASHKOVSKAYA/FACEBOOK.COM

Нашу суайчынніцу адзначылі ў катэгорыі «Спажывецкія тэхналогіі».

Беларуска Любоў Пашкоўская, заснавальніца і кіраўніца кампаніі Verv, увайшла ў спіс «Топ-50 жанчын - тэхналагічных прадпрымальнікаў з Еўропы», складзены часопісам Forbes. Яе адзначылі ў катэгорыі «Спажывецкія тэхналогіі», паведамляе tut.by.

Любоў узначальвала кірунак мабільнай распрацоўкі ў кампаніі Viaden. У 2013 годзе яна стала сузаснавальніцай кампаніі Red Rock Apps, якую пазней перайменавалі ў Verv. Са слоў прадпрымальніцы, гадавы даход праекта цяпер складае 30 мільёнаў даляраў.

Verv уваходзіць у спісы найлепшых распрацоўнікаў мабільных дастасаванняў у Еўропе і ЗША. Распрацоўкі кампаніі для хады, бегу і практыкаванняў сумарна дапамаглі карыстальнікам страціць амаль 1,3 мільёна кілаграмаў.

Экспэрты Forbes падчас складання спісу ўлічвалі тры паказчыкі: лідарства (пасаду ў кампаніі або галіне), фінансавае ўздзеянне (прыбытак кампаніі або прадукту), а таксама агульны ўплыў (ацэньваецца індывідуальна). Мэтай спісу было «паказаць, як шмат жанчын-прадпрымальніц, якія змяняюць свет». Усяго ў яго ўвайшлі 50 жанчын з розных краін Еўропы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках