5 траўня 2024, Нядзеля, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт дворнікаў у Бабруйску

12
Бунт дворнікаў у Бабруйску

Бабруйскія дворнікі дамагліся прэміі, якой іх да гэтага пазбавілі.

«Без усялякіх папярэджанняў нас узялі і пазбавілі прэміі на 100%», - паскардзіліся ў жніўні дворнікі з Бабруйска. Пакаралі іх нібыта за тое, што яны не скасілі траву на сваіх пляцоўках. «Але касіць траву нам проста няма чым: адзін трымер на 180 двароў», - тлумачылі дворнікі. Работнікі мелі намер да канца разабрацца з сітуацыяй і паспрабаваць вярнуць грошы, якіх іх пазбавілі. Сайт tut.by даведаўся, чым скончылася гэтая гісторыя.

Нагадаем, без прэміі за ліпень засталося з два дзясяткі дворнікаў з розных ЖЭУ Ленінскага раёна Бабруйска. Усе яны былі не згодныя з пакараннем.

- Без усялякіх папярэджанняў, загадаў нас узялі і пазбавілі прэміі на 100%. Пакаралі за тое, што трава на пляцоўках не скошаная. Але нам няма чым працаваць, нас інструментамі не кормяць - ні граблямі, ні венікамі, рыдлёўкі ходзім самі заточваем, голымі рукамі траву вырываем, бо нават пальчатак не даюць. У нас адзін трымер на 180 двароў, - скардзіліся ў адзін голас дворнікі.

100% прэміі - гэта палова заробку для гэтых работнікаў.

- Заробкі і так маленькія - я больш за 350 рублёў не атрымліваю, - распавядаў дворнік Міхаіл. - А мне выдалі разліковы на 165 рублёў і столькі ж знялі. Але за што?!

Каб дамагчыся справядлівасці, дворнікі звярнуліся ў адміністрацыю раёна і гарвыканкам. Але чыноўнікі сказалі, што працаўнікоў пакаралі заслужана.

- Перыядычна праводзіцца маніторынг работы дворнікаў. Менавіта гэтымі правяраючымі і былі выяўленыя недахопы, - патлумачыла Таццяна Гарбачова, начальніца аддзела ідэалагічнай работы і ў справах моладзі. - Вось за гэта некаторых і пазбавілі прэмій. Людзі няякасна выканалі свае абавязкі, маюцца дакументальна зафіксаваныя факты, дзе, у каго і якія недахопы знайшлі.

Таксама Таццяна Гарбачова распавяла, што вялікія тэрыторыі і буйныя пляцоўкі вакол дамоў абкошваць менавіта касцы.

- Дворнік косіць толькі ручной касой і толькі калі прайшоў навучанне, інструктаж, - кажа начальніца. - Хто дапусціць дворніка да працы трымерам? Дворнікі павінны падмятаць, прыбіраць смецце, выдаляць пустазелле ўздоўж бардзюраў і на дарожках, але не касіць.

Высвятленне, хто мае рацыю, хто вінаваты, цягнулася даволі доўга, а на днях нам патэлефанаваў адзін з дворнікаў і сказаў, што прэмію за ліпень ім усё ж вярнулі.

- У нас на прадпрыемстве змянілася кіраўніцтва, - распавёў дворнік Міхаіл. - З Магілёва прыязджалі чыноўнікі, сказалі, што няправільна людзей, гэта значыць, нас, пазбавілі грошай. Мясцовыя круцілі, круцілі, а потым усё ж вярнулі ўсім нам прэміі, толькі падаходны вылічылі.

А вось пытанне з інвентаром, які дворнікам часцяком даводзілася купляць за свае грошы, са словах Міхаіла, так і не развязалася.

- Нічога нам так і не выдалі - ні венікаў, ні рыдлёвак, ні абутку, ні вопраткі, - пералічвае мужчына. - Працуем, як і працавалі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках