26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Панамароў: Улада сёння больш за ўсё баіцца моладзі

1
Леў Панамароў: Улада сёння больш за ўсё баіцца моладзі
ЛЕЎ ПАНАМАРОЎ

Маладое пакаленне пры аўтарытарным рэжыме ўсё мацней палітызуецца.

Праваабаронцы заклікалі прэзідэнта Пуціна вызначыцца з тым, як ён ставіцца да палітычных рэпрэсій у краіне

Вядомыя расейскія праваабаронцы звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з заклікам даць грамадству зразумелы адказ на пытанне – ці дапушчальныя ў сучасных умовах палітычныя рэпрэсіі, якія праводзяцца ФСБ. Тэкст звароту, апублікаванага на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы», так і завецца: «Спадар прэзідэнт, вызначыцеся!», паведамляе «Голас Амерыкі».

«На адкрыцці мемарыяла памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Сцяна смутку» 30 кастрычніка 2017 года Вы заявілі: «Палітычныя рэпрэсіі сталі трагедыяй для ўсяго нашага народа, для ўсяго грамадства, жорсткім ударам па нашаму народу, яго караням, культуры, самасвядомасці. Наступствы мы адчуваем дагэтуль. Наш абавязак - не дапусціць забыцця. Сама памяць, выразнасць і адназначнасць пазіцыі, ацэнак у дачыненні да гэтых змрочных падзей служаць магутнай перасцярогай ад іх паўтарэння», - нагадалі аўтары паслання.

Ліст падпісалі: старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева, старшыня рады Інстытута правоў чалавека Сяргей Кавалёў, выканаўчы дырэктар руху «За правы чалавека» Леў Панамароў, старшыня камітэта «Грамадзянскае садзейнічанне» Святлана Ганушкіна, чалец Маскоўскай Хельсінскай групы Валерый Баршчоў.

Разам з тым праваабаронцы звярнулі ўвагу, што неўзабаве пасля гэтага дырэктар ФСБ Бортнікаў у сваім інтэрв'ю «Российской газете» зрабіў шэраг сцвярджэнняў, якія супярэчаць заяве прэзідэнта.

«Ён (кіраўнік ФСБ) фактычна апраўдаў масавы тэрор савецкіх карных органаў, які адбываўся пры непасрэдным удзеле органаў УНК-ДПУ-АДПУ-НКУС-НКДБ-МДБ-КДБ, стагоддзе якіх ўрачыста адзначалася 20 снежня ў выглядзе прафесійнага свята», - сцвярджаюць яны ў сваім лісце.

На іх думку, генерал Бортнікаў праігнараваў той факт, што ў адпаведнасці з расейскім заканадаўствам, рэпрэсіі, учыненыя спецслужбамі, прызнаныя «масавымі і недаравальнымі злачынствамі». Праваабаронцаў таксама трывожыць, што апошнія падзеі паказваюць, што сістэма рэпрэсій у краіне ўзнаўляецца, «прычым у вельмі шырокім спектры - у выглядзе пераследу іншадумцаў і самых розных груп, якія з'яўляліся апанентамі ўлады».

Свой зварот да прэзідэнта праваабаронцы звязваюць з рэпрэсіямі, якія зазнае моладзь, у тым ліку ў рамках сфабрыкаваных крымінальных спраў «Новая веліч» і «Сетка», і адмовай маскоўскіх уладаў узгадніць шэсце «За нашых і вашых дзяцей», ініцыятарамі якога сталі бацькі фігурантаў гэтых спраў.

Расейская служба «Голасу Амерыкі» ўзяла інтэрв'ю ў аднаго з аўтараў ліста - выканаўчага дырэктара руху «За правы чалавека» Льва Панамарова.

- Ці можна сёння гаварыць аб тым, што ўлады спрабуюць перапісаць гісторыю сталінскіх рэпрэсій?

- Бясспрэчна, так. Таму мы ў нашым звароце да прэзідэнта і звярнулі ўвагу на недапушчальныя супярэчнасці ў заявах прадстаўнікоў расейскіх галін улады ў гэтай праблеме. Так, Пуцін падчас выступу ля «Сцяны смутку», вымавіў правільныя словы. Але на практыцы ФСБ дзейнічае роўна наадварот. А калі яшчэ Бортнікаў публічна заяўляе, што «мы будзем прадаўжаць традыцыі», гэта выглядае абуральна. Мы не павінны такое трываць. Сутнасць нашага звароту ў тым, каб прэзідэнт унёс яснасць у пазіцыю, якую займае Крэмль у гэтым пытанні. Акрамя таго, улады пакуль не ўзгадняюць наша шэсце, запланаванае на 28 кастрычніка. Але мы, жыхары Масквы, вядома, усё адно выйдзем у гэты дзень на Лубянскую плошчу.

- Вы публічна крытыкавалі кіраўніка ФСБ. Ці была якая-небудзь рэакцыя?

- Ніякай рэакцыі не было. Больш за тое, мы яшчэ ў снежні мінулага года, адразу пасля выступу Бортнікава з нагоды 100-годдзя «нашых выдатных органаў», збіралі подпісы за ягоную адстаўку, і сабралі некалькі тысяч подпісаў. Прычым, у ліку падпісантаў былі вельмі вядомыя ў краіне людзі. Але ніякай рэакцыі і тады не было. Затое пасля гэтага з'явіліся справы «Новай велічы» і «Сеткі». Мы нібы прадбачылі такі ход развіцця падзей, а выступ Бортнікава як бы анансаваў дзве гэтыя скандальныя справы.

- Атрымліваецца, што ўлады ад слоў пераходзяць да справы, выкарыстоўваючы тыя ж метады, якія былі за Сталіным?

- На практыцы так і адбываецца. Катуюць токам маладзёнаў, зусім абуральным чынам фабрыкуюць справы ў дачыненні да падлеткаў. У выпадку з «Новай веліччу» органы проста адпрацоўваюць тэхналогію далейшых дзеянняў. Цяпер маладое пакаленне ўсё мацней палітызуецца, што відавочна. І гэта праяўляецца, перш за ўсё, у сацыяльных сетках, у тэлеграм-каналах. Выяўляецца, цяпер дастаткова заслаць у кожную па некалькі чалавек правакатараў, а потым будуць распачатыя крымінальныя справы ў масавым парадку. Улада сёння больш за ўсё баіцца менавіта моладзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках