28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў указ аб санкцыях у адказ у дачыненні да Украіны

5
Пуцін падпісаў указ аб санкцыях у адказ у дачыненні да Украіны

Масква вызначыць спіс «фізічных і юрыдычных асоб».

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб эканамічных захадах у адказ на антырасейскія санкцыі Украіны, паведамляе «Новое время».

Указ Пуціна апублікаваны на афіцыйным сайце Крамля ў панядзелак, 22 кастрычніка.

Ураду РФ даручана «вызначыць пералік фізічных і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх ужываюцца спецыяльныя эканамічныя захады», а таксама «вызначыць спецыяльныя эканамічныя захады, якія ўжываюцца ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб».

«Такія дзеянні зробленыя ў адказ на недружалюбныя дзеянні Украіны, якія супярэчаць міжнароднаму праву, і звязаныя з увядзеннем абмежавальных захадаў у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб Расейскай Федэрацыі, а таксама ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў», - дадалі ў Крамлі.

2 траўня 2018 года РНБА падтрымала пастанову аб увядзенні новых санкцый супраць Расеі.

Санкцыі ўведзеныя на тры гады або бестэрмінова ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да расейскай агрэсіі супраць Украіны, да падрыхтоўкі і правядзення незаконнага галасавання ў акупаваным Крыме ў рамках выбараў прэзідэнта РФ, прадстаўнікоў расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Крыме, баевікоў расейскіх узброеных фармаванняў на акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і г.д.

Таксама ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да інфармацыйнай і кіберагрэсіі супраць Украіны, да супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Расеі, дэпутатаў Дзяржаўнай Думы і чальцоў Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі і г.д.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках