26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Тайвані цягнік сышоў з рэек: загінулі 22 чалавекі, больш за 170 параненыя

1
На Тайвані цягнік сышоў з рэек: загінулі 22 чалавекі, больш за 170 параненыя
ПЯЦЬ З ВАСЬМІ ВАГОНАЎ ПЕРАКУЛІЛІСЯ НА БОК
ФОТА: AFP

Выратавальная аперацыя і разбор завалаў прадаўжаюцца.

22 чалавекі загінулі і больш за 170 параненыя ў выніку катастрофы пасажырскага цягніка на паўночным усходзе Тайваня. Частка пасажыраў можа знаходзіцца пад заваламі, заявілі мясцовыя ўлады. Пра гэта паведамляе расейская служба BBC.

Аварыя адбылася пад пяць гадзін вечара мясцовага часу за 70 кіламетраў ад Тайпея.

Усе восем вагонаў чыгуначнага экспрэса 6432 сышлі з рэек. У цягніку, які ехаў па маршруце Тайпей-Тайтунг, знаходзілася 366 чалавек.

Намеснік кіраўніка чыгунак Тайваня Лу Чы-шэн заявіў на прэс-канферэнцыі, што цягніку ўсяго 6 гадоў і ён знаходзіўся ў параўнальна добрым тэхнічным стане.

ФОТА: REUTERS

Пакуль незразумела, што менавіта стала прычынай сходу цягніка з рэек, але сведкі распавялі мясцовым журналістам, што яны чулі гучны шум, а затым убачылі іскры і дым.

Лекары і пажарныя дапамагаюць параненым, са слоў міністра абароны краіны ў выратавальнай аперацыі задзейнічаны 120 вайскоўцаў.

Сведкі НЗ дапамагалі выбіваць шыбы ў вагонах, якія сышлі з рэек, каб дапамагчы пасажырам выбрацца з іх, дзясяткі чалавек былі адпраўленыя ў мясцовыя лякарні.

ВЫРАТАВАЛЬНУЮ АПЕРАЦЫЮ І РАЗБОР ЗАВАЛАЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА І ЎНОЧЧЫ
ФОТА: TAIWAN RAILWAY ADMINISTRATION/HANDOUT

Карэспандэнт агенцтва Франс прэс на месцы здарэння паведамляе пра тое, што пад 8 вечара паводле мясцовага часу з пашкоджаных вагонаў усё яшчэ даставалі целы загінулых.

З некаторых звестак, адзін з загінулых - грамадзянін ЗША.

На фотаздымках з месца катастрофы - перакуленыя крэслы і скручаныя рэйкі, што папратыкалі вокны вагонаў.

Прэзідэнтка Тайваня Цай Інвэнь у сваім твітары назвала тое, што здарылася найвялікшай трагедыяй.

«Мае думкі цяпер - пра ахвяр і іх сем'і» - напісала яна.

У Тайвані разгалінаваная сетка чыгункі, кожны дзень гэтыя дарогі перавозяць блізу паўмільёна пасажыраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках