28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Берасці ўспыхнулі з новай сілай

23
Пратэсты ў Берасці ўспыхнулі з новай сілай

На плошчы ў цэнтры горада сабралася яшчэ болей людзей, чым у мінулыя разы.

Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю на акцыю прыйшло больш, чым у мінулую. У горадзе сёння праходзіць «кармленне галубоў» - акцыя пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне завода для вырабу акумулятарных батарэй. Больш за 100 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на плошчы Леніна, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Менавіта на гэты дзень, супрацоўнікі міліцыі выклікалі позвамі ў РАУС незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў, каб паменшыць грамадскі энтузіязм акцый пратэсту, якія з вясны праводзяцца ў Берасці.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які займаецца маніторынгам мірнага сходу, паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць на відэакамеры ўсё, што адбываецца на плошчы.

Gepostet von Денис Малышенко am Sonntag, 21. Oktober 2018

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках