2 траўня 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Імкненне моладзі атрымаць адукацыю за мяжой трывожыць

69
Лукашэнка: Імкненне моладзі атрымаць адукацыю за мяжой трывожыць

Дыктатар спалохаўся «выцеку мазгоў».

Лукашэнка заявіў сёння падчас сустрэчы са студэнтамі гарадзенскіх ВНУ, паведамляе БелТА.

«Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна непакоіць - гэта імкненне моладзі атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой», - сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае пытанне трывожыць нават не толькі з таго пункту гледжання, што людзі хочуць вучыцца за мяжой.

«Горш, калі таленавітая моладзь, па-першае, з'язжае за мяжу, атрымаўшы адукацыю тут, а па-другое, калі яны там атрымаюць адукацыю і там застануцца, - растлумачыў ён. - Я вас не агітую за тое, каб вы кудысьці ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада - не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш».

Лукашэнка канстатаваў, што патрапіць у вышэйшы эшалон грамадства за мяжой немагчыма. «Вы заўсёды будзеце там чужымі людзьмі, другога гатунку, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Дзве тысячы чалавек, якія атрымліваюць там адукацыю, і, можа, палова з іх застаецца, - гэта не праблема для дзяржавы. Але ўсё адно я хацеў бы, каб наша моладзь атрымлівала адукацыю і працавала тут».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках