6 траўня 2024, панядзелак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кракадзілавы слёзы дыктатара

14
Кракадзілавы слёзы дыктатара
ФОТА: РІА НОВОСТИ/ СЯРГЕЙ ПЯТАКОЎ

Беларусь - гэта правінцыя, якая выжывае на стодаляравыя заробкі, і элітнае паселішча ў Драздах.

- Вы павінны ведаць нашу непахісную дзяржаўную пазіцыю, што канфлікт - гэта заўсёды дрэнна. І гэта дрэнныя наступствы. Наступствы небяспечнейшыя за ўсё, - заявіў Лукашэнка патрыярху Кірылу на сустрэчы ў Менску.

Асцярогі дыктатара цалкам вытлумачальныя. Тым больш, што Беларусь уцягнутая ў гэту гісторыю фактычна, піша «Салідарнасць».

Але нешта ёсць у гэтых словах, што прымушае задумвацца і параўноўваць, ацэньваючы іх па-за рамкамі канфлікту РПЦ з Канстанцінопалем.

Канфлікт - гэта тое, што суправаджае беларусаў апошнюю чвэрць стагоддзя, з моманту прыходу да ўлады першага кіраўніка краіны.

Мы святкуем два дні незалежнасці; выходзім на святы і дэманстрацыі пад рознымі сцягамі. У беларусаў ёсць два пісьменніцкіх саюзы, два аб'яднанні журналістаў. І калі «правільныя» пісьменнікі і журналісты атрымліваюць ад дзяржавы фінансаванне і льготы, то «нячэсаным» даводзіцца выжываць самастойна, балансуючы на мяжы.

Мы памятаем словы дыктатара пра «вшывых блох» і бачым наступствы расколу на «сваіх» і «чужых» у бізнэсе. Гэта прадпрымальнікі, якія жывуць на мяжы, і ўладальнікі шэрагу сетак гіпермаркетаў і хакеістаў-забудоўшчыкаў.

Зірнуўшы па баках - гэта правінцыя, якая выжывае на стодаляравыя заробкі, і элітнае паселішча ў Драздах.

Нарэшце, прыхільнікі перамен і маўклівая маса.

Прычым, спіс ліній, што падзялілі беларускае грамадства, можна прадаўжаць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках