26 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нурмагамедаў выклікаў на бой амерыканскага баксёра Мейвезера

9
Нурмагамедаў выклікаў на бой амерыканскага баксёра Мейвезера

Абодва спартоўцы за сваю кар'еру не зазналі ніводнай паразы.

Расейскі баец змешаных адзінаборстваў Хабіба Нурмагамедаў выклікаў на бой амерыканскага баксёра Флойда Мейвезера. Абодва спартоўцы за сваю кар'еру не зазналі ніводнай паразы. Відэа звароту расейскага спартоўца апублікаваў у Інстаграме мэнэджар Дзеджуан Блэйк, паведамляе svoboda.org.

Мейвезер пакуль не адказаў на выклік.

Нурмагамедаў - чэмпіён UFC у лёгкай вазе. Мейвезер - экс-чэмпіён свету ў боксе ў пяці вагавых катэгорыях. На ягоным рахунку 50 перамог.

7 кастрычніка Нурмагамедаў перамог ірландца Конара МакГрэгара, абараніўшы тытул чэмпіёна ў лёгкай вазе. Пасля паядынку расеец пералез праз агароджу і пачаў бойку з заўзятарамі МакГрэгара. UFC не стала ўручаць Нурмагамедаву чэмпіёнскі пояс адразу пасля бою. У арганізацыі заявілі, што спартовец парушыў правілы, пакінуўшы актагон да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў.

Бой Мейвезера з МакГрэгарам адбыўся ў жніўні 2017 года. Паядынак праходзіў па правілах бокса. Мейвезер атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам. Тады ён заявіў, што гэта будзе яго апошні выступ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках