26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы расце колькасць забяспечаных людзей

1
У Польшчы расце колькасць забяспечаных людзей

Паказнікі беднасці будуць і далей зніжацца.

«Варта чакаць, што ў наступныя гады паказнік беднасці, асабліва крайняй, будзе далей зніжацца». Так ацаніў сітуацыю ў Польшчы віцэ-міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Барташ Марчук, паведамляе «Радыё Польшча».

«Беручы пад увагу тое, што праграма 500+ будзе прадаўжацца, з'явяцца новыя ўрадавыя праграмы, як “Добры старт”, што з'явяцца пастановы пра павышэнне гадзіннай працоўнай стаўкі, што ўзровень беспрацоўя дасягнуў рэкордна нізкага ўзроўню, што назіраецца рост заробку на 7,5%, а таксама тое, што ўрад вядзе смелую сацыяльную палітыку, якая павінна дазволіць сумяшчаць прафесійныя і сямейныя абавязкі – гаворка ідзе, сярод іншага, пра праграму “Малыш+”, варта чакаць таго, што паказнік беднасці, асабліва крайняй, будзе і далей зніжацца», – падкрэсліў віцэ-міністр Марчук.

Намеснік міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі адзначыў, што ён хацеў бы, каб у Польшчы не было дзяцей, якія жылі б у варунках крайняй беднасці.

«Я веру, што пры праводжанай урадам палітыцы, сацыяльнай і эканамічнай, атрымаецца гэта зрабіць цягам не дзесяцігоддзяў, а ў найбліжэйшай перспектыве», – сказаў Барташ Марчук.

Паказнік узроўню беднасці значна знізіўся пасля ўвядзення праграмы «500+». У 2015 годзе ў Польшчы было блізу 700 тысячаў дзяцей, якія жывуць ва ўмовах крайняй беднасці, у 2017 – больш за 300 тысячаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках