26 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заява пра расейскія гарады ў Беларусі – гэта дзяржаўная здрада»

118
«Заява пра расейскія гарады ў Беларусі – гэта дзяржаўная здрада»

У многіх краінах грамадзяне не даравалі б палітыку такіх словаў.

Магілёў на адзін дзень ператварыўся ў сталіцу «саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі». Найвышэйшыя кіраўнікі дзвюх краінаў сабраліся там сёння ў час 5-га Форуму рэгіёнаў. Падчас сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным «правадыр» Беларусі назваў Магілёўшчыну лапікам расейскай зямлі, а сам Магілёў больш расейскім, чым беларускім горадам. Успамінаецца цытата з камедыі «Іван Васільевіч мяняе прафесію» пра разбазарванне казённых земляў. Калі так раздаваць, то ніякіх валасцей не набярэшся. У многіх краінах грамадзяне не даравалі б палітыку такіх словаў. Але пакінем гэтую справу для саміх магілёўцаў, і ўласна пра іх гаворыцца ў рэпартажы тэлеканала «Белсат».

Аліна Скрабунова, журналіст-фрылансер:

«Я хачу сказаць ад сябе і ўпэўненая, што магілёўцы мяне падтрымаюць: мы проста абураныя гэтымі словамі, што ён назваў Магілёў расейскім горадам. Хоць Магілёў і знаходзіцца на Усходзе, але гэта не падстава ўважаць горад расейскім. Як гісторык Лукашэнка павінен ведаць, што ў спрэчныя часы магілёўцы заўсёды маглі даказаць, чый гэта горад. Можна ўспомніць паўстанне 1661 года, калі магілёўцы выразалі цэлы гарнізон маскоўскіх акупантаў, а таксама 1918 калі Магілёў стаў першым беларускім горадам, які падтрымаў стварэнне БНР. Таму нам вельмі сорамна, што кіраўнік Беларусі казаў такое».

Журналісты запыталіся ў жыхароў Магілёва пра плюсы і мінусы Форуму рэгіёнаў і візіту Пуціна. А таксама, з якімі нязручнасцямі ў сувязі з прыездам расейскага кіраўніка сутыкнуліся людзі.

Прадаўжэнне – глядзіце ў відэаматэрыяле.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках