4 траўня 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі: Графік «пад Міколку» стаў рваным

19
Бацькі: Графік «пад Міколку» стаў рваным
Фота: Reuters

Урокі ў прамежку з 8.30 да 9.00 фармальна пачынаюць 87% беларускіх школ, але на практыцы ўсё куды больш заблытана.

Актуальную колькасць школ, якія перайшлі на «графік пад Міколку», назвала журналістам tut.by намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

- Калі ўвесну 85% устаноў адукацыі збіраліся пераходзіць на пачатак заняткаў з 8.30 да 9 раніцы, то цяпер 87% перайшло, - распавяла намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. - Мы ўжо шмат разоў казалі, што паводле санітарных нормаў і правілаў аптымальным часам пачатку заняткаў заўсёды было 9 раніцы. Калі нейкі іншы час выбіралі ўстановы адукацыі - ён павінен быў быць абгрунтаваным.

Прадстаўніца міністэрства дадала, што кожная школа павінна была прааналізаваць свой рэжым працы, каб зрабіць яго аптымальным.

- Што тычыцца тых дзівацтваў, якія адбываюцца ў канкрэтных установах... У Барысаў, пасля таго, як паступіў сігнал, выехаў прадстаўнік міністэрства адукацыі і патлумачыў, як трэба праводзіць заняткі. Там абсалютна на паверхні ляжала, што калі дзве змены - з 9 гадзін гэта абсалютна няправільная была пастанова. Калі дзесьці паступаюць сігналы - маніторым, збіраем інфармацыю, рэагуем.

Бацькі некаторых менскіх школ паведамляюць пра яшчэ адну праблему. Калі раней вучню трэба было прыходзіць на заняткі ў адзін і той жа час кожны будны дзень, то цяпер графік заняткаў стаў «ірваным». Бывае, што школьніку трэба прыходзіць у школу то да 8.00, то да 8.15, то да 8.30, то да 9.00 у розныя дні.

- Ці нармальна гэта і як бацькам і дзецям запамінаць такі графік заняткаў? - удакладнілі журналісты ў намесніцы міністра.

- Па-першае, ёсць дзённік, - адказала Раіса Сідарэнка. - Час пачатку саміх урокаў павінен быць фіксаваны: ці 8 гадзін, ці 8.15, 8.30, 9 раніцы. Думаю, у гэтых выпадках графік адрозніваецца, бо да ўрокаў праводзяцца нейкія дадатковыя заняткі. Патрабаванне паводле санітарных нормаў адно - заняткі павінны пачынацца не раней за 8 раніцы ля першай змены і заканчвацца не пазней за 19.40 - для другой. Калі ўзнікаюць нейкія праблемы - іх павінен развязваць дырэктар.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках