10 траўня 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дык колькі ж каштуе гарадавы з сабачкам?

10
Дык колькі ж каштуе гарадавы з сабачкам?

100-гадовы юбілей міліцыі ўляцеў бюджэту ў капеечку.

«Інфармацыя ў пытаннях фінансавання органаў унутраных спраў з'яўляецца службовай і абвяшчэнню не падлягае» - не паверыце, гэта такі афіцыйны адказ Дэпартамента фінансаў і тылу МУС на запыт аб тым, колькі каштуе...скульптурная кампазіцыя «менскі гарадавы». Службовая інфармацыя, Карл!

«Менскі гарадавы» - гэта такая сакрэтная спецаперацыя праваахоўных органаў, бо звесткі аб набыцці, напрыклад, міліцэйскіх аўтазакаў (па 5 штук кожны год), бронекамізэлек, шлемаў і іншых спецсродкаў - адкрытыя. А скульптура гарадавога з сабачкам - «службовая інфармацыя», піша antijournalist.by.

«Гарадавы з сабачкам» каштуе столькі, каб утойваць кошт?

У сталічным скульптурным камбінаце дакладна не могуць сказаць, ці быў конкурс. Там толькі выказалі здагадку, што, магчыма, гарадавога з сабачкам МУС аплаціла не з бюджэтных грошай. У тэндэрах МУС ні аб якім конкурсе ні-чо-га. Але вядома, што аўтар «гарадавога» - член грамадскага савета пры МУС, скульптар Аляксандр Дранец. І скульптар адмовіўся ад ганарару. І тым больш незразумела, навошта тады хаваць, колькі каштуе гарадавы.

Цяпер сачыце за рукамі. Паглядзім, колькі каштавала святкаванне стагоддзя сталічнай міліцыі без гарадавога, пакуль і гэтая інфармацыя не выявілася «службовай».

Медаль «100 год мiлiцыi Беларусi», адчаканеныя 15 тысяч штук. На аўкцыёне юбілейныя медалі каштавалі 64 800 рублёў.

Кніга «Міліцыі Беларусі 100 гадоў: гісторыя і сучаснасць» у 2 тамах. Наклад 1110 асобнікаў. Перамог у тэндэры «Беларускі Дом друку» 54 878 рублёў з капейкамі.

Капітальны рамонт Музея МУС па вуліцы Гарадскі вал, 6. У тэндэры перамог ААТ «Спецрамонт», кошт 560 332 179 недэнамінаваных рублёў.

Такім чынам, святкаванне стагоддзя сталічнай міліцыі без менскага гарадавога з сабачкам:

Юбілейны медаль 64 800 руб. (Прыкладна 32 тысячы даляраў)

Юбілейная кніга 54 878 руб. (Блізу 27 тысяч даляраў)

Рамонт музея МУС да юбілею 56 033 руб. (Дзесьці 26 тысяч даляраў)

Дарэчы, у адказе на запыт МУС парушыла закон аб зваротах грамадзян, так што да гарадавога яшчэ вернемся...

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках