29 марта 2024, пятница, 10:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Украінка з прыфрантавой зоны гаворыць: упэўнена ў хуткай перамозе над Лукашэнкам»

2
«Украінка з прыфрантавой зоны гаворыць: упэўнена ў хуткай перамозе над Лукашэнкам»

Дзённік байца палка імя Кастуся Каліноўскага.

Прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага апублікавала урыўкі з дзённіка байца-каліноўца:

- Стаім у прыфрантавой зоне. Вёсачка зусім звычайная – усяго некалькі вуліц з невялікімі домікамі. Ды яшчэ: амаль што на кожным кроку гнёзды буслоў. Такая сабе тыповая Украіна з малюнкаў на паштоўках.

А вось людзі незвычайныя.

Цёця Воля кожную раніцу ўстае за пліту і пачынае гатаваць традыцыйную ўкраінскую ежу. Гатуе, як для велічэзнай сям'і. Ну, сямʼя і сапраўды не маленькая: некалькі дзясяткаў жаўнераў ЗСУ, якія раскватараваныя ў вёсцы.

Падворак цёці Волі – гэта цэнтр грамадскага жыцця ўсіх падраздзяленняў. На гэтым майданчыку яна галоўны камандзір.

Нягледзячы на чыны і пасады цёця Воля раздае загады:

- Хлопцы, даядайце, я яшчэ дабаўкі вам палажу: без яе вы ад мяне не сыдзіце!

Цёця Галя, кума цёці Волі, якая разам з ёй днямі займалася гатоўкай для байцоў, увесь час паўтарае:

- Хлопчыкі, толькі не пускайце сюды рускіх.

Яна вельмі добра ведае сутнасць захопнікаў і разумее, што чакае вёску, калі адбудзецца прарыў расейскіх войскаў.

З роднай хаты зʼязджаць цёця Галя не збіраецца ні ў якім выпадку:

- Тут нарадзілася, тут і ў зямельку пайду. А вам дапамагаць буду, чым магу і колькі змагу.

Святлана, дачка цёці Галі, звяртаецца да нас не інакш, як «родныя беларусы». Пры нагодзе распытвае пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, спачувае і гаворыць, што цалкам упэўнена ў хуткай перамозе над дыктатарам Лукашэнкам.

Цёця Воля, цёця Галя, Света... Дзякуй вам за тую цеплыню, якая дапамагала хоць на хвілінку забыцца пра ўвесь той трындзец, які адбываецца вакол.

Злавіў сябе на думцы: за зусім кароткі час гэта невялікая ўкраінская вёсачка стала для мяне больш роднай, чымся горад, у якім я пражыў амаль 20 гадоў.

І за гэтую ўкраінскую вёску я гатовы аддаць жыццё. Гатовы зрабіць усё, каб цёця Воля, цёця Галя, Святлана – ніхто з вяскоўцаў – ніколі не сустрэліся з гэтым лайном, якое завецца «рускі мір».

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях