20 апреля 2024, суббота, 8:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом

У Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом

Новы рэліз называецца «Вецер».

Спасылкай на новы рэліз «Вецер», які музыкант запісаў разам з WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся на сваёй старонцы ў сацсетках, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Свабода, радзіма, каханне» — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш «25 сакавіка», і духапад’ёмная «Свабода», і рыфавая «Ты і я», і больш складаны сэнсава «Мадагаскар». Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба — гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі «Ты дзе» і «Лепш разам» — хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча.

У апошнім трэку музыка, лічы, перадае прывітанне Depeсhe Mode — песня «Калі мяне не стане». Але развітвацца беларускаму музыку і аўтару, на наш погляд, яшчэ рана.

Слухаць новы рэліз «Вецер» можна тут.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях