29 марта 2024, пятница, 8:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах

Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах

Аўтары песнi ўшанавалi памяць беларускага Героя Украiны.

Уладзімір Някрасаў, лідар гурта «Батьківський комітет», выдаў новую песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і украінскай мовах.

Праца над песняй пачыналася разам з асноўным складам гурта, але праз вайну была завершаная з пабрацімамі Уладзіміра па службе ў ЗСУ. Тэкст, засяроджаны на памяці, на абедзвюх мовах напісаў паэт Алесь Плотка, чатыры апошнія радкі, погляд у будучыню, дадаў сам Уладзімір, паведамiлi сайту Charter97.org аўтары песнi.

Уладзімір Някрасаў – прафесійны музыка па адукацыі і па прафесіі. Бацька трох дзяцей, зараз служыць у ЗСУ у Асобнай Прэзідэнцкай брыгадзе імя Багдана Хмяльніцкага ў званні малодшага сержанта.

«Для мяне гэта песня пра Беларусь і Украіну будучыні, пра краіны, якія аб’ядноўвае агульная барацьба за свабоду і любоў да роднага краю. Я пэўны, што перамога Украіны ў гэтай вайне гэта вялікі камень у падмурак свабоды і незалежнасці дэмакратычнай Беларусі. Шчыра веру ў саюз краінаў Міжмор’я – Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы, лічу, што беларусы – самая блізкая украінцам нацыя па мове, культуры і барацьбе супраць маскоўскага панавання», – каментуе выканаўца.

У відэашэраг да песні выканаўцы размясцілі памятную дошку загінулым беларусам, якая знаходзіцца на вуліцы Беларускай у Кіеве.

Міхаіл Жызнеўскі – гамяльчанін, герой Украіны, адна з першых ахвяраў майдану, разам з армянінам Сяргеем Нігаянам. Песня яго памяці стваралася вясной-летам, а паралельна з гэтым у чэрвені 2022-га году у горадзе Наваград-Валынскі з’явілася вуліца, названая ягоным імём.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях