26 апреля 2024, пятница, 2:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Варшаўскім касцёле памаліліся за беларускіх палітвязняў

2
У Варшаўскім касцёле памаліліся за беларускіх палітвязняў

Служба прайшла на беларускай мове.

У касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў у Варшаве, дзе моляцца на беларускай мове беларусы, адбылося набажэнства, прысвечанае палітвязням Беларусі і іх сем’ям. Хаця падчас кожнай службы ксёндз Вячаслаў Барок адводзіць час для малітвы за палітзняволеных і ўсіх пакутнікаў Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Службу пачаў ксёндз Яўген: «Молімся ў інтэнцыіі Андрэя Пачабута, і усіх вязняў, якія несправядліва нясуць пакаранне ў турмах Беларусі».

Трэба зазначыць, што касцёл Св. Аляксандра, дзе арганізаваў службы для беларусаў ксёндз Вячаслаў Барок, становіцца ўсё больш папулярным месцам для беларусаў, якія былі вымушаны былі пакінуць Радзіму. Тут можна не толькі памаліцца, але і атрымаць як матэр’яльную дапамогу, так і маральную.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях