24 апреля 2024, среда, 23:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

109 гадоў таму ў Смольні ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас

109 гадоў таму ў Смольні ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас
ЯКУБ КОЛАС

Да каго з коласаўскіх суседзяў яны наведаліся назаўтра?

109 гадоў таму – на пачатку жніўня 1912 года, у Смольні на Стаўбцоўшчыне ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас, паведамляе racyja.com.

Да каго з коласаўскіх суседзяў яны наведаліся назаўтра? Распавядае ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч:

– На той час у 1912 годзе мне ўсё ж такі ўдалося ў нашым Нацыянальным гістарычным архіве ўдакладніць, гэта быў у тыя гады Ксаверы Ясінскі. Пасля ён трошкі сварыўся на Коласа ў плане таго, што вы там што-небудзь пішыце, а то мне зусім няма чаго прачытаць у “Нашай Ніве”. І цікава, што гэтыя ксяндзы якраз стараліся і службы весці па-беларуску, на іх сварылася імперская ўлада. Яны пісалі на польскай мове, але гэта адназначна было па-беларуску.

Вера Данілаўна Міцкевіч – архівістка, даследчыца творчасці Якуба Коласа. Яе родны дзед па ліні бацькі – народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях