20 апреля 2024, суббота, 13:24
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Купалаўцы выпусцілі праект з песнямі на вершы сучасных беларускіх паэтаў

Купалаўцы выпусцілі праект з песнямі на вершы сучасных беларускіх паэтаў

Праект мае назву «Я гавару».

Вось і надышоў час заканчэння 101-га сезона ў Купалаўскiм тэатры. Закрыццё сезона было запамінальным: 7 ліпеня, у дзень нараджэння Янкі Купалы, адбыўся фінальны эфір — быў выпушчаны аўтарскі музычны праект «Я гавару», паведамляе onliner.by.

«Мы нясём праз гісторыю імя легендарнага Янкі Купалы. Ён сам, яго пакаленне і іх наступнікі пакінулі неверагодную колькасць легендарных твораў. Праз добрую сотню гадоў мы маем гонар быць сучаснікамі надзвычай таленавітых паэтаў і паэтак. Мы прысвячаем наш першы музычны праект усім сучасным уладарам і ўладаркам слова!» — расказваюць купалаўцы.

Струнамі, клавішамі і бітам скалануць атмасферу аўтары музыкі, уладары гукаў Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Зміцер Есяневіч і Аляксандр Зелянко.

За мікрафонам у эфіры апынуцца Валянціна Гарцуева, Юлія Шпілеўская, Крысціна Дробыш, Зміцер Тумас, Юльяна Міхневіч, Тоня Дубатоўка, Павел Астравух, Марта Голубева і Міхась Зуй.

Аўтары вершаў — Віталь Рыжкоў, Ярына Дашына, Анатоль Івашчанка, Вальжына Морт, Наста Кудасава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Адамовіч, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях