17 апреля 2024, среда, 2:06
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Не чакала такой вялікай падтрымкі!»

9
«Не чакала такой вялікай падтрымкі!»
Яўген Васількоў
Фота: tut.by

Як беларусы зрэагавалі на арышт блогера-трактарыста з-пад Хойнікаў. 

3 жніўня суд Хойніцкага раёна пакараў 10-дзённым арыштам трактарыста Яўгена Васількова. Ён вядзе блог пра жыццё ў вёсцы. Папулярнасць здабыў сваімі разважаннямі пра выбары. Беларусы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы сям'і трактарыста, піша «Радыё Свабода».

У Яўгена з жонкай Таццянай чацвёра дзяцей, двое дарослых і двое непаўналетніх. «Учора позна вечарам мне пачалі паступаць грошы на картку ад незнаёмых людзей. На ўчарашні вечар ужо было больш за 2 тысячы. Гэта такія вялікія грошы! Я баюся, хоць бы ўлада, падатковая не прычапіліся да мяне за іх, каб не было праблем. Нам столькі і не трэба, я ўжо прасіла, каб прыбралі маю картку з інтэрнэту, але людзі тэлефануюць мне і прапануюць, каб не здымала картку», — распавяла Свабодзе Таццяна Васількова.

Паводле Таццяны, яна ўпершыню сутыкнулася з такой сітуацыяй. «Людзі мне тэлефануюць, прапануюць розную дапамогу, абураюцца, калі я адмаўляюся. Кажуць: «Ну не хочаш грошы, то давай мы дзецям што прывязём, давай іх у Макдональдс звозім?». Я такога не чакала! Вялікі дзякуй усім людзям, мне і прыемна, і неяк страшна праз гэтыя грошы», — дадала жонка трактарыста.

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях