24 апреля 2024, среда, 17:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Сандра Чэрнак: Мы вырашылі падтрымаць нашых землякоў

Сандра Чэрнак: Мы вырашылі падтрымаць нашых землякоў

Вялікабрытанія — чарговая краіна, якая далучылася да акцый салідарнасці з Беларуссю.

Беларусы, што жывуць за мяжой, не засталіся таксама абыякавымі да тых падзеяў, што адбываюцца ў іх на радзіме, — распавяла racyja.com адная з арганізатарак Сандра Чэрнак:

– Я думаю, што ў сувязі з тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, прынамсі з маіх знаёмых, няма ніводнага чалавека, які абыякава ставіцца да сітуацыі, якая адбываецца ў нашай роднай краіне. Неяк абсалютна спантанна і натуральным чынам мы вырашылі сабрацца ўсе разам, каб падтрымаць на адлегласці нашых землякоў.

Сандра Чэрнак адзначыла, што і зараз надалей адбываецца абмеркаванне сярод беларусаў Англіі, як яны могуць дапамагчы ці быць салідарнымі з тым, хто трапляе пад ціск у Беларусі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях