19 апреля 2024, пятница, 17:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вершы Максіма Багдановіча загучалі па-японску

1
Вершы Максіма Багдановіча загучалі па-японску
Максім Багдановіч

Сам паэт у свой час цікавіўся японскай культурай.

У Краіне ўзыходнага сонца пабачыла свет кніга выбраных вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе Кена Сібаты. Некалькі асобнікаў ужо трапілі ў Менск, перадае «Радыё Рацыя».

«Сёння ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча прыйшла пасылка ад перакладчыка Кена Сібаты — вершы Максіма на японскай мове. Двухмоўныя зборнічкі здзейснілі невялікі круг з Вільні праз Японію ў Менск і зараз зоймуць пачэснае месца ў фондах музея.

Дзякуй вялікі, Кен! Цяпер і японскі чытач „не самотны“, бо мае кніжку Багдановіча, ды можа пазнаёміцца з творамі нашага геніяльнага паэта» – паведамляецца на старонцы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Facebook.

Варта адзначыць, што сам Максім Багдановіч у свой час цікавіўся японскай культурай. Дзякучы яму на беларускай мове ўпершыню з’явіліся вершы ў жанры танка, які з’яўляецца адным з самых старажытных літаратурных жанраў у Японіі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях