19 апреля 2024, пятница, 21:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Фотафакт: У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР

2
Фотафакт: У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР

Гэта было зроблена па прапанове дэпутатаў Апазыцыі БНФ.

У праекце Канстытуцыі, падрыхтаваным Канстытуцыйнай Камісіяй Вярхоўнага Савета, доўгі час прыгадваліся Вялікае княства Літоўскае і Беларуская Народная Рэспубліка, перадае «Радыё Свабода».

У прэамбуле Канстытуцыі, праект якой быў зацьверджаны камісіяй на 11 сакавіка 1993 г., гаварылася:

«Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі),

зыходзячы з адказнасьці за сучаснае і будучае Беларусі,

...аддаючы належнае пошукам справядлівага грамадзкага ладу на старажытнай зямлі Беларусі, якія знайшлі адлюстраваньне ў Статутах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамайцкага, Статутных граматах Беларускай Народнай Рэспублікі, Канстытуцыях Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а таксама ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, ...

... прымаем гэту Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь».

Прыгадваньне ВКЛ і БНР было зроблена па прапанове дэпутатаў Апазыцыі БНФ і з’явілася вынікам пэўнага кампрамісу — у прэамбуле таксама ўгадвалася БССР.

Аднак актывізацыя прарасейскіх настрояў у значнай часткі дэпутацкага корпусу паўплывала і на працу Канстытуцыйнай Камісіі — увосень 1993 года большасьць яе членаў выказаліся за тое, каб прыгадваньне крыніцаў беларускай дзяржаўнасьці — ня толькі ВКЛ і БНР, але і БССР — выключыць.

Такое рашэньне было падтрыманае і большасьцю дэпутацкага корпусу.

Таксама не прайшла і прапанова прыняць афіцыйны назоў «Беларусь» замест «Рэспублікі Беларусь» — на думку дэпутатаў Апазыцыі БНФ, слова «рэспубліка» у масавай сьвядомасьці асацыявалася ня з формай дзяржаўнага ладу, а з каляніяльным статусам Беларусі ў складзе СССР і не замацоўвала ўсьведамленьне Беларусі як незалежнай краіны.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня 15 сакавіка 1994 г.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях