20 апреля 2024, суббота, 1:39
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Час зьмяніўся

1
Час зьмяніўся

Альтэрнатывы дэмакратычным пераўтварэньня цяпер няма.

У беларускім МЗС "разочарованы" тым, што Эўрапейскі Зьвяз на яшчэ адзін год працягнуў санкцыі супраць аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі.

Санкцыі гэтыя, нагадаем, зьяўляюцца цалкам сымбалічнымі і мінімалістычнымі:

- Забарона прадаваць беларускаму рэжыму зброю і абсталяваньне для АМАПа і ўнутраных войскаў;

- Забарона на ўезд і арышт эўрапейскіх актываў (якіх няма) чатырох найбольш адыёзных лукашэнкаўскіх сілавікоў, імаверна, замешаных у забойстве некалькіх апазыцыйных палітыкаў у 1999 і 2000 гадах: гэта былыя міністры ўнутраных справаў Уладзімер Навумаў і Юры Сівакоў, былы старшыня адміністрацыі Лукашэнка Віктар Шэйман і, як лічыцца, непасярэдны выканаўца выкраданьняў і забойстваў Дзьмітры Паўлічэнка, былы камандзір брыгады адмысловага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС.

То бок, вось гэтых людзей МЗС Беларусі прапануе вызваліць з-пад санкцый?

І заклікае дазволіць Лукашэнку купляць на Захадзе дручкі і вадамёты для АМАПа? Каб што?

У гэты ж самы час па сацыяльных сетках беларусы зьбіраюць грошы, каб дапамагчы аплаціць непад'ёмныя штрафы актывістам, арыштаваным за ўдзел у акцыях (супраць інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.

То бок, у акцыях, дзе яны выказвалі тую ж думку, да якой цяпер на словах прыйшоў і Лукашэнка.

Штрафы вымушаныя аплачваць выбітныя, заслужаныя перад Беларусьсю людзі. Былыя дэпутаты Вярхоўнага савета XII скліканьня, як Пётра Садоўскі і Лявон Баршчэўскі, айцы беларускай незалежнасьці. Выбітныя літаратары і асветнікі Уладзімер Арлоў і Ўладзімер Някляеў. Улады ня хочуць кідаць гэтых людзей за краты, каб не ствараць міжнародны рэзананс - і таму яны зьдзяйсьцяюць гэтае гнюснае публічнае прыніжэньне гэтых заслужаных людзей і ў іх асобе - усяго беларускага грамадзтва.

На такім фоне санкцыі - гэта тое, за што мы мусім дзякаваць Эўразьвязу. Бо ва ўмовах расьціснутай і зьнішчанай апазыцыі значэньне міжнароднага ціску на рэжым застаецца максымальна высокім.

Каб збліжацца з ЭЗ, беларускі рэжым павінен правесьці свабодныя выбары, дазволіць свабоду слова, свабоду сходаў і асацыяцый - базавыя свабоды, прапісаныя ў нават цяперашняй Канстытуцыі Беларусі, якую груба парушае Лукашэнка і тыя, хто дзеліць зь ім адказнасьць за гэтыя цяжкія крымінальныя злачынствы.

Не бывае "альтэрнатыўнага разуменьня" і "адрозьненьняў поглядаў" на свабоду і несвабоду, на праўду і хлусьню, на тыранію і дэмакратыю. Ніколі ня будзе "прагматичное региональное сотрудничество" і "партнёрские отношения" азначаць цярпімасць да тыраніі і палітычных рэпрэсій.

Час зьмяніўся, і альтэрнатывы дэмакратычным пераўтварэньня цяпер няма. Чым хутчэй улада гэта засвоіць (замест таго, каб абурацца), тым лепей будзе для ўсіх.

Андрэй Берзіньш, спецыяльна для Charter97.org

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях