29 марта 2024, пятница, 8:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Мiнску адкрылася першая ў краіне выстава супрэматыста Лазара Хідэкеля

1
У Мiнску адкрылася першая ў краіне выстава супрэматыста Лазара Хідэкеля

Хто гэта такі?

Да 100-годдзя творчага аб'яднання УНОВІС у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля. Гэта першая ў нашай краіне персанальная выстава мастака-супрэматыста, які ў сваіх ранніх работах прадугадаў з'яўленне мінімал-арту і ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктар, аўтар першага экалагічнага архітэктурнага маніфеста, адзін са стваральнікаў віцебскага аб'яднання УНОВІС, пiша nn.by.

Экспазіцыя праходзіць у рамках праекта #UNOVIS100, які сумесна рэалізуюць Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампанія А1. Праект рэалізуецца пад патранатам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Лазар Хідэкель (1904-1986) нарадзіўся ў Віцебску, навучаўся там у народным мастацкім вучылішчы ў Марка Шагала, Мсціслава Дабужынскага, Лазара Лісіцкага, Казіміра Малевіча і ўжо ў 15 гадоў увайшоў у склад УНОВІСа — мастацкага аб'яднання, дзякуючы якому Віцебска стаў цэнтрам сусветнага авангарду. У 16-гадовым узросце Хідэкель узначаліў мастацкую майстэрню вучылішча і менавіта архітэктуры прысвяціў сваё жыццё.

Выстава «Нас зразумеюць праз 100 год. Лазар Хідэкель» прадоўжыцца да 15 красавіка 2020 года. У арганізацыі экспазіцыі прыняла ўдзел сям'я Хідэкеля, перадаўшы каля сотні арыгінальных малюнкаў і дакументаў з асабістага архіва. На выставе можна пабачыць раннія супрэматычныя кампазіцыі, праекты гарадоў будучага: гарадоў, што лётаюць, горада-саду, касмічных станцый і паселішчаў, легендарны часопіс «АЭРО» — першы архітэктурны экалагічны маніфест.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях