25 апреля 2024, четверг, 20:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Святы час

Святы час
фото: reuters

Тысячы і тысячы вернікаў выходзяць на мірныя маршы.

Арцём Ткачук, каталіцкі місіянер і сацыяльны работнік, ініцыятар кампаніі "Католік не фальсіфікуе" напісаў у часопісе Ave Maria:

— Як пісаў св. Францішак — "веру трэба несці ўсім і паўсюль, а калі трэба то і словамі". Нічога не прыходзіць само, аднымі малітвамі ці разважаннямі. Трэба дзейнічаць — штодзённа, паўсюдна, у меру сваіх магчымасцяў.

Вядома, у сучаснай беларускай рэчаіснасці, змаганне за Божую справядлівасць ляжыць на паверхні. Усё зразумела і ясна, хрысціяне цудоўна разумеюць сваю місію і заданне. Тысячы і тысячы вернікаў выходзяць на мірныя маршы, ідуць з ружанцамі, іконамі, крыжамі, моляцца і дзейнічаюць. Цяжкі час, але з іншага боку гэта момант відавочнага сутыкнення дабра і зла. Парадаксальна, але гэта святы час.

Змаганне за Божую справядлівасць для хрысціяніна не скончыцца ніколі. Гэтае змаганне змяняе формы ці накірунак, але веруючаму наканавана быць соллю і саліць асяроддзе. Самім сабой і сваім жыццём. У гэтым і ёсць справядлівасць — не знявервацца, а дзейнічаць. А спадзеў на плады заставіць Усемагутнаму. "Што павінны былі зрабіць, зрабілі".

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях