16 апреля 2024, вторник, 15:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Нельга спыняцца

Нельга спыняцца
Максім Вінярскі
Фота: «Радыё Свабода»

Дзеля памяці тых, хто заўсёды быў на шляху змагання з дыктатурай.

Дарэмна? Не, нічога не дарэмна. Нават калі ўсё для мяне зараз раптам скончыцца - апошнія дваццаць адзін год не прайшлі "дарэмна". Сёння я ясна бачу навокал сябе свой беларускі народ. Той народ, за чыю будучыню аддалі сваю моц, час, волю, а то і жыцці, мае сябры. Той народ, дзеля каторага я раз ад разу дваццаць адзін год выходжу на вуліцы. Той першы для мяне раз адбыўся як раз 17 кастрычніка 1999 году і гэта быў "Першы марш Свабоды".

Тады беларускі народ выйшаў насуперак злачыннай дыктатуры і здолеў спыніць чорныя "эскадроны смерці". Дыктатура не рухнула, але была змушана часткова здаць назад. І так было ўсе гэтыя гады, тыя, што выходзілі на пратэст, не здабывалі перамогу, але раз ад разу адбівалі правы астатніх. Тым часам наш народ дужаў і сталеў. Знаходзіў сваю мову, свой сцяг, свой шлях.

Ад самага пачатку жнівеньскіх пратэстаў шмат хто са здзіўленнем казаў пра тое, што нарэшце беларусы прачнуліся і адчулі сябе адзіным народам. Так сапраўды і было, але ж гэта адбылося не на пустым месцы. Усе гэтыя гады знаходзіліся тыя, хто не "спаў у шапку", а паўставаў насуперак дыктатарскай хлусні, гвалту і самаўладдзю. Тыя, хто ахвяраваў свой дабрабыт і свабоду дзеля таго, каб сёння ў народа быў прыклад і разуменне шляху, па якім ісці.

І зараз, калі перад намі ўжо бачны канец гэтага шляху да свабоды, - нельга спыняцца. Нельга здрадзіць памяці тых, хто назаўседы застаўся на гэтым шляху. Трэба адчуць нашую агульную адказнасць за лёс краіны, лёс тых, хто змагаўся за яе да нас, і тых, хто ідзе за намі. І тады той кошт, што магчыма прыйдзецца заплаціць кожнаму з нас сення, падасцца ўжо і не такім вялікім.

- Выйсці на вуліцы ці застацца дома? - зараз не пустое пытанне, а лёсавызначальны выбар. Выбар, які трэба рабіць кожны дзень. Бо нашая будучыня заўседы стаіць на тым падмурку, што складзены з нашых учынкаў сёння. І толькі ад нас залежыць, якой будзе яна, тая будучыня: ці цеплым светам, ці халоднай цемрай. Ад кожнага з нас.

P.S. 18 октября в Беларуси пройдет Партизанский марш!

Наши требования:

1. Лукашенко должен объявить об уходе.

2. Насилие на улицах должно остановиться полностью.

3. Все политзаключенные должны быть освобождены.

Максім Вінярскі, «Фэйсбук»

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях