28 марта 2024, четверг, 17:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

158 гадоў таму з’явілася «Мужыцкая праўда»

2
158 гадоў таму з’явілася «Мужыцкая праўда»

Кастусь Каліноўскі вельмі добра ўлавіў народную псіхалогію.

Першая беларускамоўная газета лацінкаю «Мужыцкая праўда» з’явілася ў 1862 годзе напярэдадні паўстання, вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага, перадае «Радыё Рацыя».

Каліноўскі разам з паплечнікамі рыхтавалі ягоную сацыяльную глебу, у тым ліку і праз улёткі на беларускай мове, якія распаўсюджвалі сярод сялян.

Кажа гісторык і былы выкладчык Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта Леанід Ермаковіч: «Вельмі важнай з’яўляецца ідэя Каліноўскага, яго змаганне за так званую «мужыцкую праўду». Што сяляне разумелі пад сваёй “мужыцкай праўдай”? Яны разумелі працу вольнымі людзьмі, вольнымі хлебаробамі на ўласнай зямлі. Вось у чым яе сутнасць з пункту гледжання беларускіх сялян і з пункту гледжання Кастуся Каліноўскага. Ён вельмі добра ўлавіў гэтую сітуацыю, гэтую народную псіхалогію, гэтае незадавальненне».

Усяго было выдадзена 7 нумароў «Мужыцкай праўды». З тэкстам першага і іншых нумароў газеты можна азнаёміцца на вэб-старонцы пад назвай «Свіслацкія аркушы», прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню пад яго кіраўніцтвам. Паводле ўласнай інфармацыі «Беларускай службы «Радыё Свабода», выхад першай нелегальнай газеты прыпадае на 11 студзеня 1862 года. Газета вобразнай і даступнай мовай тлумачыла пра мэты барацьбы.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях