20 апреля 2024, суббота, 4:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Генадзь Шэпелеў: Бітва пад Воршай – гэта наш брэнд, які ігнаруюць улады

4
Генадзь Шэпелеў: Бітва пад Воршай – гэта наш брэнд, які ігнаруюць улады

Сёлета спаўняецца 505 гадоў пераможнай бітве, якая ўвайшла не толькі ў падручнікі па гісторыі, але і ў дапаможнікі па вайсковых тактыках.

Генадзь Шэпелеў – даўні прыхільнік беларушчыны, на ягоных вачах адбываліся шмат якія падзеі найноўшай беларускай гісторыі на Аршаншчыне, перадае «Радыё Рацыя». У тым ліку – росквіт і заняпад калісьці знакамітага бардаўскага фэсту «Аршанская бітва», а таксама мемарыялізацыя Крапівенскага поля, дзе 8 верасня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла ўтрая большае Маскоўскае войска.

Калісьці ў першыя выходныя восені на гэтым полі паўставаў намётавы гарадок пад бел-чырвона-белымі сцягамі, і спевы пад гітару збіралі сотні слухачоў. Пасля некалькіх брутальных міліцэйскіх разгонаў бардаўскія фэсты перасталі быць маштабнымі, але традыцыя наведваць Крапівенскае поле гэтымі днямі засталася непарушнай. А Генадзь Шэпелеў стаў «вартавым Крапівенскага поля»: напярэдадні ўгодкаў гістарычнай бітвы ён з’яўляецца на полі з намётам і начуе ў легендарных мясцінах, нібыта вартуючы іх ад ворага…

Памяць пра знакамітую Аршанскую бітву магла б стаць сапраўдным брэндам Аршаншчыны, перакананы Генадзь Шэпелеў:

– Гэта такі брэнд – гэтае месца! Калі з розумам да яго падыйсці, то тут можна разгарнуцца не толькі на 8-га верасня! Каб крыху наша ўлада набрала розуму! Узяць тых жа палякаў, літоўцаў – яны часцяком на пустым месцы ствараюць сабе гісторыю, ствараюць брэнды. А тут жа – жывая гісторыя!

Сёлета спаўняецца 505 гадоў пераможнай бітве, якая ўвайшла не толькі ў падручнікі па гісторыі, але і ў дапаможнікі па вайсковых тактыках.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях