19 апреля 2024, пятница, 15:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Берасцейская Біблія вярнулася на Радзіму

Берасцейская Біблія вярнулася на Радзіму

Факсімільнае выданне Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі прэзентавалі ў Берасці.

Пра гэта передае «Радыё Рацыя». Мерапыремства праходзіла ў адной з мясцовых бібліятэк пры ўдзеле беларускага культуролага, кнігазнаўцы, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці Алеся Сушы:

– Мы ўжо больш выдалі. Дзесяць было выпушчана пры фінансавай падтрымцы „Белнафтастраху” для горада Берасця – Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт замовіў. Рэальна ўжо гэтых экзэмпляраў больш. Напрыклад, мы сабе адзін у фонд зрабілі адзінаццаты і гэтак далей. Праца пайшла, ёсць ужо і камерцыйныя заказы, ад прыватных асобаў, ад арганізацый, якія захацелі гэтую кнігу займець. Мы шчаслівыя, што так ёсць. Без звышнакрутак, амаль што без прыбытку і дадаткаў па себекошце прадаем. Для нас гэта хутчэй іміджава важны культурны праект.

Берасцейская Біблія – помнік беларускага кнігадрукавання ХVI стагоддзя. Яе назва паходзіць ад месца выдання. Упершыню кніга выдавалася па загаду і на сродкі берасцейскага старасты і канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла „Чорнага”. Каштоўнасць выдання падкрэслівае той факт, што Біблія неаднаразова перадрукоўвалася. Кажа гісторык, пісьменнік і аўтар артыкулаў і кніг па гісторыі Берасця Валерый Мароз:

– Калі гаварыць пра гісторыю Берасцейскай Бібліі ў кантэксце менавіта гісторыі Берасця, то трэба сказаць, што наш горад, са знакамітай Радзівілаўскай Бібліяй, увайшоў у еўрапейскую культуру. Гэта найвялікшае дасягненне, гэты помнік з’яўляецца найвялікшым дасягненнем у сусветнай культуры і ў прыватнасці ў рэнесанснай культуры Еўропы.

Арыгінальныя асобнікі Радзівілаўскай Бібліі знаходзяцца ў Вільні, Маскве, Кракаве, Менску. 6-га верасня 2019 года Лукашэнка, на ўрачыстасцях звязаных з 1000-годзем Берасця, паведаміў пра перадачу арыгінала Бібліі гораду. З факсімільным выданнем ужо можна пазнаёміцца ў бібліятэчных установах Берасця.

„Арыгінал знаходзіцца ў метадычным сейфе музею гісторыі горада, каб яго выставіць на агляд трэба вырабіць адмысловую вітрыну”, – паведаміла дырэктар установы Святлана Тамчук.

Таксама з 2017 года каля абласной бібліятэкі можна пабачыць помнік Берасцейскай Бібліі, а з 2019 прайсці турыстычным маршрутам „Берасце – горад Бібліі”.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях