29 марта 2024, пятница, 18:04
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Зэльве ўшануюць памяць Ларысы Геніюш

2
У Зэльве ўшануюць памяць Ларысы Геніюш

9 жніўня спаўняецца 109 гадоў з дня нараджэння нязломнай беларускай паэткі i патрыёткi.

Нязломная беларуская паэтка і патрыётка, якая 8 гадоў цярпела за Беларусь у савецкіх лагерах. 9 жніўня спаўняецца 109 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш.

У Зэльве, дзе Ларыса Антонаўна пахаваная, 10 жніўня ўшануюць яе імя, паведаміў racyja.com кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка:

– Мы набажэнства замаўляем у Зэльве, і мушу падкрэсліць, што там яно будзе адбывацца па-беларуску, што немалаважна для сённяшняй Беларусі. Укладанне кветкаў да помніка, які стаіць каля царквы, потым наведванне магілы. Потым адмысловая гутарка адбудзецца. Хоць і не юбілей, але ўсё роўна ўгодкі. Адбудзецца сустрэча тых, хто любіць творчасць Ларысы Антонаўны, і тых, хто да яе ставіцца як да вялікай грамадзянкі Беларусі,- яны сустрэнуцца паміж сабою, пагавораць, наведаюць яе магілу, наведаюць яе дом.

Як адзначае Валянцін Дубатоўка, пры дзеючай уладзе Ларыса Геніюш не будзе рэабілітаваная.

– Безумоўна яе ніхто пакуль рэабілітаваць не будзе. Самае галоўнае, за што. Ніхто нават не даследаваў, што яна там зрабіла. А мы ведаем, ведаем дакладна, не толькі я, але і сябры мае, што з нашага аддзялення СБП, што з менскага Саюза, што яна ніякіх папераў не падпісвала. Па сутнасці, як кажуць камітэтчыкі, прад’явіць ёй няма чаго. Такая ў нас сітуацыя, такая ў нас улада. Гэта пакуль яшчэ не зараз будзе.

Выбітная беларуская паэтка, творы якой не знойдзеш у школьных падручніках літаратуры, Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства і засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Жывучы ў эміграцыі яна была Генеральным сакратаром урада Беларускай Народнай Рэспублікі і захоўвала архіў БНР. Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя зборы яе твораў, у тым ліку знакамітая «Споведзь» Ларысы Геніюш — дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край і людзей сваёй зямлі.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях