29 марта 2024, пятница, 4:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менск прывязуць рэчы ангельскай сьпявачкі беларускага паходжаньня

6
У Менск прывязуць рэчы ангельскай сьпявачкі беларускага паходжаньня
Эмі Ўайнгаўс

Улетку ў Менск прыедзе выстава сьпявачкі Эмі Ўайнгаўс.

Праз плятформу Ulej.by арганізатары зьбіраюць грошы і прапануюць загадзя замовіць квіток на выставу.

Прадзядуля Эмі Ўайнгаўс у 1891 годзе пераехаў зь Менску ў Лёндан, паведамляе «Радыё Свабода» .

Арганізатары хочуць сабраць мінімум 20 000 рублёў да 29 траўня. На момант публікацыі сабралі 58% неабходных сродкаў. Мінімальна можна ахвяраваць 10 рублёў, столькі каштуе 1 квіток на выставу, максымальны 40 рублёў за 4 квіткі. Найбольшае ахвяраваньне — 10 545 рублёў, за столькі арганізатары «прадалі» асабістую сустрэчу зь сямʼёй сьпявачкі.

Арганізатары анансавалі, што Менск стане апошнім горадам, куды прыедзе выстава «Amy Winehouse — A Family Portrait». Пасьля завяршэньня выставы экспанаты вернуць сямʼі сьпявачкі і іншым уладальнікам.

Выстава пройдзе з 15 чэрвеня па 31 жніўня ў мастацкай галерэі Міхася Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Падчас выставы будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях