16 апреля 2024, вторник, 15:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Не можам зразумець, як у нас, у хрысціянскай дзяржаве, такое можа адбывацца»

2
«Не можам зразумець, як у нас, у хрысціянскай дзяржаве, такое можа адбывацца»
Фото: racyja.com

Жыхары Баранавіч далучаюцца да пратэсту супраць знясення крыжоў у Курапатах.

Сябры “Народнай грамады” і дэмакратычныя актывісты Баранавіч правялі малітву ля Крыжа пакут, які стаіць на месцы турмы НКУС “Крывое кола”. У гэтай турме пакутавалі тысячы мірных грамадзян, многія з якіх былі расстраляныя, перадае «Радыё Рацыя».

Малітва праведзена ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў і ў знак пратэсту супраць знясення там крыжоў, кажа адзін з удзельнікаў малітвы Аляксандр Швед:

Так балюча, калі бачыш, што ў Курапатах робіцца. Не можам зразумець, як у нас, у хрысціянскай дзяржаве, такое можа адбывацца. Маліліся за тое, каб да нас нарэшце прыйшло святло будучае, каб гасподзь збавіў нас ад тых бязглуздых правіцеляў, якія правяць у нас на Беларусі.

Паводле Аляксандра Шведа, інфармацыю пра маючую адбыцца малітву ён размясціў у сацсетках.

Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебну «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча ў цэнтры Менску адбыўся малебен, у якім узялі ўдзел блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

12 красавіка ўлады зноў знішчылі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях