29 марта 2024, пятница, 10:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Нью-Ёрку беларусы адзначаць 101-я ўгодкі БНР

1
У Нью-Ёрку беларусы адзначаць 101-я ўгодкі БНР

Беларусы Нью-Ёрку правядуць мітынг і малебен па-беларуску.

Мітынг ды святочная літургія і малебен па-беларуску, выступы ганаровых гасцей, літаратурныя чытанні, віктарына, а таксама канцэрт. Так у Нью-Ёрку беларусы будуць адзначаць 101-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР, паведамляе racyja.com.

Кажа Андрэй Пушкароў, старшыня аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня Паўднёвай Фларыды:

– Наша арганізацыя БАЗ будзе адзначаць у Нью-Ёрку, мы туды ляцім, каб адсвяткаваць разам. 23 сакавіка ў 15 гадзін будзе мітынг каля консульства Беларусі на Манхэттэне. У саборы св. Кірылы Тураўскага пройдзе служба. Там у нядзелю мы будзем адзначаць Дзень Волі. Будзе Мікiта Найдзёнаў – лідар гурта «Хурма» , Юрась Беленькі – беларускі палітык, намеснік старшыні КХП.

Каманда суполкі „Беларусы ЗША. Разам лягчэй” сумесна з БАЗ таксама арганізоўваюць у Нью-Ёрку „Музычны фрэш”. Які адбудзецца сёння а 8-й вечара. На ім выступяць музыка Герман Жыгала, беларускі кавэр-гурт, заснаваны ў Нью-Ёрку, „Кazinak”, саліст беларускага гурта ZnaROCK, аўтар вядомага хіта „папіццот” Яўген Сокалаў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях