25 апреля 2024, четверг, 2:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Пагоня» карысталася попытам у Францыі

«Пагоня» карысталася попытам у Францыі
Фото: Радыё Рацыя

Глыбоцкі майстр прадставіў у горадзе Камп’е свае эксклюзіўныя вырабы з дрэва.

«Пагоня» – драўляная цацка глыбоцкага майстра Віктара Дудкевіча карысталася найбольшай папулярнасцю ў Францыі, перадае «Радыё Рацыя». У горад Камп’е метадыст па дрэве Глыбоцкага дома рамёстваў паехаў на фэст старажытных рэканструкцый разам з калегамі з Польшчы. Там ён прадстаўляў свае вырабы з дрэва – рэканструкцыі беларускіх цацак ранняга Сярэднявечча.

Як кажа Віктар Дудкевіч, цацак да фэсту ён зрабіў шмат, і на французскую тэматыку, але большай папулярнасцю карысталіся ўсё ж цацкі, зробленыя ў беларускіх традыцыях:

– Былі звычайныя цацкі ранняга Сярэднявечча, зрабіў некалькі лыжак у выглядзе Эйфелевай вежы. Яны карысталіся там поспехам, але ніхто так іх і не купіў. Усе паказвалі, што класна, фатаграфавалі іх, а большай папулярнасцю карысталася нашая беларуская рухомая цацка «Пагоня».

Віктар Дудкевіч робіць не толькі драўляныя цацкі Сярэднявечча, але і цацкі беларускіх міфалагічных, казачных істотаў ды яшчэ розны іншы эксклюзіў. І яму вельмі прыемна, калі яго працу станоўча ацэньваюць не толькі беларусы, але і замежнікі:

– Было прыемна, што дзве жанчыны з Галандыі прыйшлі і паглядзелі на ўсе мае вырабы. Потым на наступны дзень зранку прыйшлі і сказалі, што яны ўвесь вечар размаўлялі пра мае цацкі. Было вельмі прыемна, што мае цацкі іх так кранулі.

Падчас фестывалю ў Камп’е ён распрадаў усе цацкі «Пагоня» ды шмат іншых. Таму пасля заканчэння імпрэзы Віктару Дудкевічу было за што наведаць і сталіцу Францыі – Парыж. Там ён зладзіў сабе экскурсію па гістарычных аб’ектах горада.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях