19 апреля 2024, пятница, 4:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Блогер «Шэры кот»: Упершыню ў палітыку трапіў, калі выйшаў на «Марш дармаедаў»

Блогер «Шэры кот»: Упершыню ў палітыку трапіў, калі выйшаў на «Марш дармаедаў»

Калі не займацца палітычнымі пытаньнямі, можна аказацца ў дрэннай сытуацыі.

Зьміцер Казлоў вядзе блог «Серый кот», гэта і ягонае хобі, і праца. У «палату прадстаўнікоў» ён вырашыў балятавацца, каб дагрукацца да людзей, якія не глядзяць палітычных блогераў у інтэрнэце.

Зьмітру 31 год, жыве ў Воршы, пасьпеў папрацаваць на авіярамонтным заводзе і льнокамбінаце і ўжо некалькі гадоў займаецца сваім блогам. Разам зь ім у акрузе кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 7 чалавек. «Радыё Свабода» распытала Зьмітра пра дэпутацкія амбіцыі і праблемы людзей.

Пра выбарчую кампанію і людзей

«Я думаў, што спачатку будуць правакацыі ці фальсыфікацыі, але, на дзіва, усё было спакойна. Думаў, што будуць ціснуць на людзей з ініцыятыўнай групы. Нічога такога не было. У мяне было ўсё добра з дакумэнтамі, я падаваўся па партыйных сьпісах БНФ. Сьпярша я зьбіраў подпісы, але пасьля пайшоў па сьпісах.

Людзей, якія былі на пікетах і якіх абыходзіў, можна падзяліць на некалькі катэгорый. Самая вялікая — гэта людзі, якія цябе проста не заўважаюць. Сярод тых, хто ўсё ж падыходзіў, шмат людзей не разумеюць, якія паўнамоцтвы ў дэпутатаў. Людзі пыталіся пра гарачую ваду, пра добраўпарадкаваньне двароў. Ёсьць частка, якія лічаць, што трэба змагацца, што трэба даваць дарогу маладым. Быў нават адзін прарасейскі манархіст, які сказаў, што ў нас цар Уладзімір Уладзіміравіч. Такі мужчына з георгіеўскай стужкай на ровары».

«Я не зьяўляюся сябрам „Эўрапейскай Беларусі“, але я іду зь імі па адзінай праграме. Асноўныя яе тэзісы: абарона сувэрэнітэту, вяртаньне свабодных выбараў, паляпшэньне дабрабыту людзей і экалёгія, закрыцьцё АЭС, зьніжэньне колькасьці дзяржаўных прадпрыемстваў. На жаль, у нашым лялечным «парлямэнце» дэпутат наўрад ці сурʼёзна зможа на нешта ўзьдзейнічаць.

Але калі ў «парлямэнце» ёсьць нехта адэкватны, хто можа даносіць ідэі да эўрапейскіх палітыкаў, да людзей, узьдзеяньне магчымае. Бо калі ня будзе кандыдатаў ад апазыцыі, нічога добрага ня будзе. Ну будзе сядзець чарговы былы начальнік РАУСа ці нейкага прадпрыемства і галасаваць „як трэба“. А бюджэтныя сродкі ж на гэта трацяцца».

Пра працу і грошы

«Блог — гэта маё хобі і праца адначасова. Я зарабляю на гэтым дзякуючы данатам (ахвяраваньні падпісчыкаў). Гэта я і дэкляраваў пры рэгістрацыі кандыдатам, і пытаньняў ня ўзьнікла. Пасьля школы я паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, правучыўся там 4 гады, але ня скончыў.

Узнаўляцца туды не хачу, бо цяпер у мяне іншы занятак, грошы на гэта трэба. Дый выключаць, калі пабачаць на мітынгу. З 2014 году я афіцыйна „дармаед“. Я працаваў і на авіярамонтным заводзе, 6 гадоў працаваў на льнокамбінаце».

Пра беларускую палітыку

«Калі не займацца палітычнымі пытаньнямі, можна аказацца ў дрэннай сытуацыі. Зараз ёсьць дэкрэт аб „дармаедах“, ёсьць праблемы з адтэрміноўкамі ад войска ў студэнтаў. Калі ніхто ня будзе супраціўляцца, будуць усё новыя і новыя падаткі і паборы, дойдзе да рабства проста. Упершыню ў палітыку я трапіў, калі выйшаў на „Марш дармаедаў“ у Воршы ў 2017 годзе. Пасьля гэтага я пачаў хадзіць на мітынгі, весьці блог з падзеяў».

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях