24 апреля 2024, среда, 10:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімір Някляеў: Пакуль не зменіцца сутнасна гэтая ўлада…

2
Уладзімір Някляеў: Пакуль не зменіцца сутнасна гэтая ўлада…
Уладзімір Някляеў

Паэт i палiтык пракаментаваў адкрыцце рэстарацыi каля Курапатаў.

14 дзeнь абаронцы Курапатаў – а гэта грамадскія актывісты, пісьменнікі і музыкі – спрабуюць ў літаральным сэнсе ўласнымі целамі перашкодзіць працы рэстарацыі “Поедем поедим”. Яе пабудавалі і адкрылі ў 50 метрах ад месцаў масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Пра палітычныя і маральныя наступствы для беларускага грамадства, а таксама пра перспектывы вырашэння канфлікту, – кажа «Радыё Рацыя» Уладзімір Някляеў.

– Я не чакаў, што на заклік бараніць Курапаты набяжыць тысяча людзей. Клопаты людзей зусім у іншай сферы – гэта як выжыць, гэтыя мізэрныя зарплаты, гэтыя мізэрныя пенсіі, і як выгадаваць дзяцей, як іх накарміць, абуць, апрануць – вось пра што клапоціцца грамадства. Пакуль не зменіцца сутнасна гэтая ўлада, могілкі за першай кальцавой дарогай – гэта не першы клопат грамадства. Але не па-людску, як павінна было быць, у нас адбываецца.

Як лічыцца, з 1937 па 41 гады мінулага веку карнікі НКУС расстралялі ў Курапатах, паводле розных ацэнак, ад 30 да 250 тысяч чалавек.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях