28 марта 2024, четверг, 22:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Улады лішні раз дражняць беларусаў

1
Улады лішні раз дражняць беларусаў
Мікола Бянько

Людзі крытыкуюць уладу за адарванасць ад жыцця і за нахабнае жаданне забраць апошнія грошы.

У лютым 2017 года ў Гомелі прайшла адна з найбольш масавых акцый супраць дэкрэту №3 “Аб сацыяльным утрыманстве”.

У мітынгу ўзялі ўдзел каля 3 тысяч чалавек. За шматлюдным шэсцем, якое расцягнулася ў калону з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі, маўкліва назірала гарадское і міліцэйскае кіраўніцтва.

На тварах начальнікаў выразна чыталася разгубленасць. Міліцыя, якая прызвычаілася разганяць масавыя акцыі апазіцыі, у гэты раз сябе не праявіла ніяк. Яны выдатна ўсведамлялі, што 3 тысячы пратэстоўцаў – гэта перадавы атрад незадаволеных, дэлегаты ад усяго паўмільённага горада.

Калі б сілавікі пайшлі на разгон акцыі ў той дзень, то на наступны мітынг мог бы выйсці ўвесь Гомель. Пасля гомельскага мітынга па ўсёй Беларусі пракацілася хваля аналагічных пратэстных акцый, якая не суцішалася да ўвядзення мараторыя на адыёзны дармаедскі дэкрэт.

Але мала хто памятае, як напярэдадні той гомельскай акцыі ў сацыяльных сетках многія блогеры выказвалі скептыцызм адносна пратэстнага патэнцыялу гомельцаў. Вядомыя публіцысты і журналісты прагназавалі, што на мітынг выйдзе максімум некалькі сотняў чалавек. У асноўным такія меркаванні выказвалі сталічныя аўтары, якія не адчувалі ў поўнай меры настрой жыхароў Гомеля па аб’ектыўных прычынах.

Я ж памятаю, як напярэдадні “маршу недармаедаў” горад над Сожам гудзеў як пчаліны вулей. Пра несправядлівы дэкрэт не выказваўся толькі лянівы. За дзень можна было пачуць пра будучую акцыю ад суседа па лесвічнай пляцоўцы, ад цырульніка і ад гандляркі на рынку.

Дыфузія інфармацыі паказвала, што пратэст будзе масавым і ідэйным. Так і выйшла, зрэшты. Па гарачых рэпарцёрскіх слядах я тады напісаў некалькі высноваў пра гомельскі марш недармаедаў:

“1. Людзі выйшлі на плошчу праз агульную незадаволенасць уладай. Кіраўніцтву РБ прыгадваюць і неаб’ектыўныя суды, і скасаванне чарнобыльскіх ільготаў, і кантрактную сістэму. Дэкрэт №3 – апошняя кропля. Выглядае на тое, што пратэст будзе нарастаць, калі ўлада не пойдзе на саступкі.

2. Пратэст супраць жэкрэту №3 ахапіў усе слаі насельніцтва. Большасць з тых, з кім давялося размаўляць, маюць працу. Але выйшлі праз абурэнне прыгонніцкім дэкрэтам, а таксама праз пачуццё салідарнасці з „дармаедамі”. У канцы 2018 года ўлады заявілі пра стварэнне новай базы дармаедаў, у якую трапілі паўмільёна нашых суайчыннікаў, што нібыта не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. У кішэню грамадзян дзяржава паспрабуе залезці праз тарыфы на камунальныя паслугі. Калі грамадзянін у базе дармаедаў – значыць, яму трэба плаціць за камуналку ў некалькі разоў больш.

Механізм рэалізацыі дэкрэту настолькі складаны, што можна галаву зламаць, спрабуючы зразумець, як ён будзе працаваць. Некаторыя аналітыкі ўжо цяпер гавораць, што новая версія дэкрэту №3 з самога пачатку планавалася мёртванароджанай, каб захаваць твар уладам і лішні раз не дражніць беларусаў.

Хаця другі пункт па факце ўжо праваліўся, бо беларусы вельмі раззлаваныя. Толькі за ўчорашні дзень я стаў сведкам некалькіх змястоўных дыялогаў на вуліцах Гомеля. Людзі крытыкуюць уладу за адарванасць ад жыцця і за нахабнае жаданне забраць апошнія грошы.

Мікола Бянько, «Радыё Рацыя»

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях