28 марта 2024, четверг, 13:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Трэба рыхтавацца браць адказнасьць за краіну самім

14
Трэба рыхтавацца браць адказнасьць за краіну самім

Няма ніякіх гарантаў беларускай незалежнасьці, акрамя Бога і беларускага народа.

Аб гэтым сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец напiсаў у «Фэйсбуку»:

- За апошнія пяць гадоў мне давялося дзясяткі разоў чуць ад сваіх сяброў, паплечнікаў, палітыкаў, дыпламатаў: акрамя Лукашэнкі, у Беларусі не засталося перашкодаў для крамлёўскага аншлюса.

Зараз гэтая хваля дасягнула піку.

Тое, што гэты рэжым сам 25 гадоў расстаўляў пастку для незалежнасьці, забіваў і кідаў у турмы лепшых беларусаў, нішчыў мову, культуру і парасткі грамадзянскай супольнасьці, разбураў эканоміку, рабаваў народ, праядаў і раскрадаў нафтагазавую халяву - цяпер не бярэцца ў разьлік.

Маўляў, Лукашэнка нарэшце "празрэў" і стаў незалежнікам. Дзяржысь, значыць, Рыгорыч, не здавай нас.

Добра. Гатовы прыняць такі паварот. Толькі пры ўмове, што "гарант" прынясе плод, варты пакаяньня:

- Выступіць са зваротам, дзе шчыра скажа: прабачце, людзі, 25 гадоў вёў вас не туды - каб усе, нарэшце, зразумелі, куды мы ідзем.

- Скасуе ўсе кабальныя дамовы з Расіяй - бо нават ягоны ўрад уголас кажа, што гэта кабала.

- Адменіць дурацкі "падатак на дармаедства", кантрактную сістэму, скарачэньні пенсійнага стажу - каб вярнуць давер беларусаў да дзяржавы. Людзі ня будуць абараняць дзяржаву, якая іх душыць.

- Выпусьціць палітвязьняў.

- Падыме бел-чырвона-белы сьцяг.

- Адчыніць Беларускі нацыянальны універсітэт

- Перакрые каналы расійскай прапаганды і легалізуе "Белсат", "Хартыю", "Рацыю".

- Падрыхтуецца аплаціць поўны кошт за газ, альбо купляць і везьці энэрганосьбіты з іншых рынкаў.

- Запросіць беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне ўзначаліць войска, гатовае абараняць краіну ад крымскага і данбасскага сцэнару.

- Адменіць абмежаваньні для дробнага і сярэдняга бізнэсу

- І нарэшце абвесьціць вольныя выбары, у якіх ня будзе прымаць удзел сам.

Вы верыце ў такія дзеяньні "гаранта незалежнасьці"? Нават калі Масква паставіць ультыматум і запусьціць таймер?

Калі не - пара прызнаць: няма ніякіх гарантаў беларускай незалежнасьці, акрамя Бога і беларускага народа. Як паказала Украіна, нават "Будапешцкі мемарандум" нічога не гарантуе.

Лукашэнка можа выканаць ролю часовай заглушкі. Але вырашаць, ці быць Беларусі вольнай і незалежнай - нам. Не з яго спытаюцца потым. З нас.

Таму: трэба рыхтавацца браць адказнасьць за краіну самім.

Написать комментарий 14

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях