Акупанты вязуць паліва для Узброеных Сіл РФ у багажніках легкавых аўтамабіляў
2- 9.06.2026, 22:12
- 2,676
Лагістыка расейцаў разбурана.
Паліва для Узброеных Сіл РФ на акупаваным поўдні Украіны цяпер вязуць грамадзянскімі аўтамабілямі. Такім чынам акупанты падстаўляюць мірнае насельніцтва пад удары дронаў.
Пра гэта паведамляе dialog.ua, са спасылкай на OSINT-праекты Exilenova+ і Supernova+.
Рэсурсы звярнулі ўвагу на з'яўленне шматлікіх відэа, на якіх каністры з бензінам для Узброеных Сіл РФ загружаюць у багажнікі легкавых аўто. У адным з ролікаў людзі ў кадры паведамляюць, што вязуць тону паліва з Кізілюрта (Дагестан, РФ) у акупаваны Токмак (Запарожская вобласць).
Яшчэ ў адным роліку расіянка скардзіцца на тое, што на АЗС у Краснадарскім краі перагружаюць бензін у аўтацыстэрны, замаскіраваныя пад звычайныя грузавыя аўтамабілі.
Заснавальнік CIT Руслан Левіеў звярнуў увагу на відэа, на якім расіяне замаскіравалі вайсковы «Урал» пад звычайны самасвал.
- А вось тут сапраўды расійскія вайсковыя маскіруюць вайсковую тэхніку пад грамадзянскую, што дакладна з'яўляецца ваенным злачынствам. На здымку вайсковы «Урал», з чорнымі ваеннымі нумарамі, перафарбаваны і замаскіраваны пад грамадзянскі самасвал… Такія відэа могуць справакаваць новыя ўдары беспілотнікаў па ўсіх запар грамадзянскіх легкавых машынах на трасах на поўдні акупаваных тэрыторый, — адзначыў эксперт.
Паводле звестак камандуючага Сіламі беспілотных сістэм (СБС) ЗСУ Роберта «Мадзяра» Броўдзі, камандаванне ў РФ забараніла перамяшчаць вайсковыя грузавікі праз галоўныя трасы сухапутнага калідора ў Крым. Іх абавязалі карыстацца аб'езднымі шляхамі, каб пазбегнуць атак дронаў.
Паводле яго слоў, дзякуючы атакам дронаў, паток машын па ключавых трасах на акупаваным поўдні Украіны абрынуўся на 71 %. Лагістыка агрэсара разбурана. У Крыме востры дэфіцыт паліва.