Папа Рымскі падчас пералёту ў Іспаніі ляцеў у кабіне пілотаў
- 9.06.2026, 21:34
- 1,780
Відэафакт.
Папа Рымскі Лев XIV падчас пералёту з Мадрыда ў Барселону атрымаў запрашэнне ад пілотаў ляцець у кабіне разам з імі — і прыняў яго, паведамляе Reuters.
Перад пералётам з Мадрыда ў Барселону ў межах яго паездкі па Іспаніі Папу Рымскага Льва запрасілі ў кабіну пілотаў.
Пантыфік прыняў іх запрашэнне і ляцеў побач з пілотамі, махучы таксама пілотам знішчальнікаў Ваенна-паветраных сіл Іспаніі, якія суправаджалі рэйс.
Pope Leo sat with the pilots of a flight from Madrid to Barcelona on the second leg of his Spain tour. The pontiff was invited aboard by one of the captains, and waved at Spanish Air Force fighter jet pilots escorting the plane https://t.co/pbv4UuLWFo pic.twitter.com/DAD1ptXLFL
— Reuters (@Reuters) June 9, 2026
У Барселоне ён пачаў сваю прамову па-каталонску, чым апраўдаў спадзяванні многіх.
У аўторак ён сустрэўся з лідарам рэгіёна. Аднак ключавым днём яго візіту ў Барселону будзе серада, калі пантыфік, між іншым, возьме ўдзел у адкрыцці найноўшай вежы Храму Святога Сямейства Адкуплення (ісп. Sagrada Familia).
Завяршэннем іспанскага турнэ Францішка стане паездка на Канарскія астравы ў пятніцу.
У Мадрыдзе на імшу Папы Рымскага сабраліся 1,2 мільёна чалавек.