15 лiпеня 2026, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі чарговае абмежаванне для ўладальнікаў нерухомасці

1
У Беларусі прыдумалі чарговае абмежаванне для ўладальнікаў нерухомасці
Ілюстрацыйнае фота: coolstays.com

Ноўства прадугледжана папраўкамі ў Водны кодэкс.

У Беларусі, як і планавалася, уводзяць абмежаванне на колькасць сажалак і іншых водных аб’ектаў, якія насельніцтва можа ўладкаваць на сваіх зямельных ўчастках. Ліміт — не больш за адзін такі аб’ект. Ноўства прадугледжана папраўкамі ў Водны кодэкс, паведамляе «Zerkalo».

У Водным кодэксе прапісалі, што «ў межах зямельных ўчасткаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў), дапускаецца ўзвядзенне адной сажалкі-капані».

Пры гэтым узвядзенне іншых паверхневых водных аб’ектаў забараняецца.

«Сажалкі-капані ўзводзяцца на адлегласці не менш як тры метры ад берагавой лініі, якая вызначаецца станам на летні перыяд, да межаў сумежнага зямельнага ўчастка і могуць займаць не больш за 5% ад усёй тэрыторыі зямельнага ўчастка», — указалі ў Водным кодэксе.

Змены набудуць моц з 1 студзеня 2027 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках