Прама цяпер сотні ўкраінскіх БПЛА ляцяць атакаваць Санкт-Пецярбург і Кранштадт
12- 6.06.2026, 11:52
- 13,114
Новая хваля атакі налічвае больш за 400 дронаў.
Раніцай 6 чэрвеня расійскія рэсурсы паведамілі пра чарговы масштабны налёт беспілотнікаў на тэрыторыю РФ. Падрабязнасці раскрывае ўкраінскі канал DroneBomber, які таксама публікуе карту палёту ўкраінскіх БПЛА.
На момант публікацыі гэтых паведамленняў у паветранай прасторы краіны-агрэсара было больш за 400 БПЛА.

Маніторы мяркуюць, што асноўны напрамак атакі — Санкт-Пецярбург і Кранштадт, дзе ранкам у суботу ўжо фіксаваліся прылёты.
На гэтым фоне з'явілася інфармацыя пра ўвядзенне абмежаванняў у Кранштадце пасля ранішняй атакі. Нібыта ўезд і выезд з горада часова закрытыя. Раней расійскія крыніцы паведамлялі пра выбухі ў раёне Санкт-Пецярбурга і Кранштадта. Папярэдне там былі паражаныя ваенныя аб'екты расіян.